Увечары 12 чэрвеня на КПП «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня, які абмяжоўвае вываз паліва. Удзельнікі акцыі пратэсту, затрыманыя ў Брузгах, правялі ноч у ізалятары міліцыі Кастрычніцкага раёну Горадні.
20:30 Сумар будзе інфармаваць Менск пра сытуацыю на мяжы
Старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар сустрэўся з удзельнікамі акцыі пратэсту на памежным пераходзе «Берасьце».
20:00 Акцыя пратэсту на памежным пераходзе «Берасьце».
Увечары 13 чэрвеня на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» ля Берасьця больш за 50 грамадзянаў сабраліся на акцыю пратэсту супраць новых правілаў вывазу зь Беларусі за межы Мытнага саюзу дызэльнага паліва і шэрагу іншых тавараў.
19:00 Пракуратура ня ведае, хто распыліў сьлезацечны газ у Брузгах
18:30 Гарадзенскія прадпрымальнікі пра выступ Сямёна Шапіры
— Людзі ў шоку! Мытня ня можа вымераць колькасьць паліва ў баку, яны прапануюць напісаць добраахвотна адмову ад паездкі за мяжу. У іх няма прыстасаваньня — чым замераць.
17:00 Затрыманых на КПП «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы сёньня судзілі ў памяшканьні Кастрычніцкага РАУС Горадні. Давалі штраф па 70–75 базавых адзінак (каля 2,5 мільёна рублёў). Пры гэтым РАУС існуе адзіны ў горадзе ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе і знаходзіліся затрыманыя.
15:33 Колькасьць затрыманых павялічылася да 22 чалавек
Пра гэта паведаміў у Менску часовы выканальнік абавязкаў начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.
«На дадзены момант затрыманыя 22 чалавекі. Ступень іх ўдзелу ва ўчорашняй несанкцыянаванай акцыі ўдакладняецца », — заявіў Шалькевіч.
Ён дадаў, што «лічба не канчатковая, яна можа зьмяняцца як у бок павелічэньня, так і памяншэньні».
«Сёньня мерапрыемствы па высьвятленьню арганізатараў і актыўных удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі працягваюцца», — паведаміў Шалькевіч.
15:09 На памежным пераходзе «Брузгі» дзяжураць 3 аўтазакі са спэцназам міліцыі.
15:00 У Гарадзенскім аблвыканкаме абдываецца сход. Кіраўнік абвыканкаму Сямён Шапіра, прадстаўнікі мытні і памежнікаў сустрэліся з прадпрымальнікамі. Прадпрымальнікаў недзе 250 чалавек. Людзі вельмі эмацыйна выказваюцца пра сытуацыю, якая склалася. Чыноўнікі пакуль нічога не кажуць, а толькі слухаюць.
14:38 Суды над затрыманымі адкладаюцца
Плянавалася, што працэсы пройдуць 13 чэрвеня ў Гарадзенскім раённым судзе. Аднак, як паведамляюць праваабаронцы, свабодных судзьдзяў там не аказалася — усе яны працуюць на выязных паседжаньнях, перадае БелаПАН.
14:30 У Берасьці таксама будуць страйкаваць каля мяжы
14:15 Памежны камітэт: Затрыманым у Брузгах абмяжуюць выезд зь Беларусі
Затрыманым на памежным пераходзе «Брузгі» ўдзельнікам і арганізатарам стыхійнай акцыі пратэсту будзе абмежаваны выезд зь Беларусі.
«У дачыненьні да затрыманых, акрамя адміністрацыйных захадаў, будуць ужывацца і іншыя: ім будзе абмежаваны выезд зь Беларусі», — заявіў кіраўнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.
Цішчанка падкрэсьліў, што «асобы, якія будуць перашкаджаць працы пунктаў пропуску, будуць ставіцца на ўлік».
Увечары 12 чэрвеня на КПП «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць указ ад 11 чэрвеня, які абмяжоўвае вываз паліва.
Паводле дадзеных МУС, у акцыі пратэсту ўдзельнічала каля 200 чалавек.
Памежнікі кажуць, што ў акцыі ўдзельнічала 300 чалавек.
«Іх матывы нас не цікавяць», — заявіў Цішчанка. Ён кажа, што ўсе затрыманыя займаюцца «чаўночным бізнэсам».
«Асобаў, не датычных да чаўночнага бізнэсу, там не было. 9 з 15 затрыманых нідзе не працуюць. Многія перасякаюць мяжу штодня, па 5–7 разоў», — паведаміў прадстаўнік Памежнага камітэту.
Удзельнікаў стыхійнага мітынгу ў Брузгах затрымалі «за парушэньне вызначанага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі».
На затрыманых склалі пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў» і «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня».
Затрыманыя будуць знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Кастрычніцкага РАУС Горадні, пакуль іхныя справы не разгледзіць суд.
13:39 МУС: на памежным пераходзе «Брузгі» затрымана 14 чалавек
На затрыманых склалі пратаколы паводле адміністрацыйных артыкулаў «непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў» і «парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня».
На мяжы ў «Брузгах» АМАП жорстка разагнаў пратэст кіроўцаў
Адзін са сьведкаў разгону, кажа, што спэцназаўцы жорстка зьбівалі ўдзельнікаў акцыі.
Ён кажа, што міліцыянты закідвалі пратэстоўцаў у аўтазак і там працягвалі зьбіваць. Ігар кажа, што бачыў як меней 10 зьбітых чалавек.