У Беларусі будзе распрацаваная сыстэма мераў па абароне спажывецкага рынку ад беспадстаўнага вывазу тавараў за межы краіны.
Гэтак заявіў дзяржсакратар Рады бясьпекі Леанід Мальцаў, паведамляе БЕЛТА. Паводле дзяржсакратара, адміністрацыйнае стрымліваньне росту цэнаў выклікала іншую праблему — цэны на сацыяльна значныя тавары ў суседніх краінах вышэйшыя.
«Асобныя нядобрасумленныя людзі спрабуюць на гэтых праблемах нажывацца». У якасьці прыкладу адной з найвастрэйшых праблем, ён нагадаў сытуацыю з вывазам паліва з-за розьніцы цэнаў.
«Калі ён (бэнзін) каштуе ў нас таньней, то выяжджаеш за мяжу — заплаці гэтую розьніцу».