9 чэрвеня а 19-й вечара некалькі дзясяткаў людзей сабраліся на аўтастаянцы каля комплексу «Журавінка» ў Менску, каб падтрымаць удзельнікаў акцыі «Стоп-бэнзін» і асабіста перадаць грошы на аплату штрафаў.
За ўдзел у акцыі 7 чэрвеня «Стоп-бэнзін» былі аштрафаваныя пяцёра маладых людзей, якія стаялі ўздоўж дарогі і падтрымлівалі кіроўцаў. Агульная сума штрафаў склала два з паловай мільёны рублёў. Але менш чым за суткі яна была сабраная, да таго ж у скрыню каля «Журавінкі» неабыякавыя людзі кідалі купюры вялікага наміналу.
Аляксандар Рэдзькін быў аштрафаваны на 525 тысяч рублёў. Шчыра прызнаецца, што не чакаў такой салідарнасьці людзей:
«Не, не, ніхто не чакаў. Думаю, нават самі арганізатары не чакалі. Нельга не парадавацца за народ. Мой удзел у акцыі быў мізэрным — невялікі гераізм, каб цябе схапілі і кудысьці павезьлі. А вось хлопцы, якія ехалі, якія спыняліся, якіх толькі зараз пачнуць ганяць — у іх і задача была пасур’ёзьней, і ім зараз цяжэй будзе».
19-гадовая студэнтка Алеся Макась стаяла ў майцы «Гавары праўду», зь бел-чырвона-белай павязкай на руцэ і ўлёткай. Яе таксама аштрафавалі на 15 базавых. Такой падтрымкі Алеся не чакала:
«Натуральна, я такога не чакала, але вельмі прыемна. Прычым, ня тое, што грошы зьбіраюць, а менавіта падзяка, нам кажуць: „Ваў, вы малайцы, вы — супэр!“ Вельмі кранае маральная падтрымка. Я на гэтым не спынюся — буду працягваць хадзіць на акцыі. 19 сьнежня таксама я ўдзельнічала».
Павал Грузьдзіловіч быў аштрафаваны на 700 тысяч, ён таксама ўражаны неабыякавасьцю людзей:
«Не, не чакаў, сур’ёзна не чакаў — за адзін дзень назьбіраць столькі — гэта сапраўды нядрэнна. Гэта паказвае, наколькі людзі хочуць дапамагчы, паўдзельнічаць, падтрымаць. Гэта вельмі кранае, я рады».
Эфэктная жанчына, якая прадставілася расейкай, што жыве ў Беларусі, вельмі шкадуе, што ня ведала пра акцыю 7 чэрвеня — інакш абавязкова ўзяла б у ёй удзел:
«Да якой бы ступені наша нацыя не была цярплівая, усяму ёсьць мяжа. Таму што рана ці позна людзей усё адно павінны пачуць. А каб пачулі, людзям трэба выказвацца. Толькі таму я, калі б ведала пра акцыю, таксама выйшла б разам з усімі і паехала. І вельмі шкада, што людзі старэйшага веку сядзяць па сваіх дамах і абураюцца, а пацерпіць моладзь. Вось гэтага мне шкада. Таму я таксама тут стаю разам з усімі. І муж мой зараз пад’едзе сюды. І грошы мы сабралі, каб аддаць хлопцам заплаціць штрафы».
Адзін з арганізатараў акцыі Арцём Шаркоў распавёў, куды пойдуць рэшткі грошай, бо сабраная сума перавышае неабходныя два з паловай мільёны:
«Грошы на аплату штрафаў сабраныя. Таму літаральна празь некалькі дзён мы вырашым, ці будзем мы абскарджваць іх у судзе другой інстанцыі. Калі ня будзем, то адразу аплацім, калі будзем — то грошы крыху прытрымаем, і будзем чакаць рашэньня суду.
Усе рэшткі гэтых грошай, што сабралі, мы накіруем на дабрачыннасьць — на падтрымку дзіцячага дому. Арганізуем аўтамабільны прабег, зьбяром людзей зь Менску, Берасьця, Баранавічаў. Выбярэм рэгіянальны дзіцячы дом, перадамо туды падарункі — кніжкі, адзеньне, цацкі».