Разгляд касацыйных скаргаў на прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу і Сяргею Марцалеву прызначаны на 21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе. Пра гэта Свабодзе паведаміў Сяргей Марцалеў са спасылкай на ліст з суду.
Заводзкі суд Менску прызнаў актывістаў вінаватымі ў арганізацыі дзеяньняў, які груба парушылі грамадзкі парадак, і пакараў Ірыну Халіп 2 гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 2 гады, Паўла Севярынца — 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстановы адкрытага тыпу, Сяргея Марцалева — 2 гадамі пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.