У Рэчыцы на рынку «Славянскі» актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі кампанію народнай салідарнасьці зь менскімі палітзьняволенымі. Яны прапанавалі прадпрымальнікам напісаць на адмысловых паштоўках і даслаць палітзьняволеным віншаваньні й словы падтрымкі да Дня волі.
Кожны знаходзіў патрэбныя словы сам. Прадпрымальніца Сьвятлана Пятроўская, у прыватнасьці, напісала Ўладзімеру Някляеву, што яна ў захапленьні ад ягонай мужнасьці:
«Вы не зламаліся і не паддаліся правакацыям і да канца засталіся чалавекам! Я душой і сэрцам хварэю за Вас і за нашу агульную справу! Віншую Вас з Днём Волі».
Як распавёў Алег Шабетнік, рэчыцкі лідэр руху «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва», рэгіянальны каардынатар прэзыдэнцкай кампаніі Ўладзімера Някляева, мясцовыя прадпрымальнікі накіравалі палітзьняволеным паўсотні паштовак: адным — на хатні адрас, іншым — у «амэрыканку», сьледчы ізалятар КДБ.
Падобную акцыю правялі актывісты кампаніі «Гавары праўду» і ў Гомелі.