На нашым сайце прайшла онлайн-канфэрэнцыя былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча.
Прачытаць адказы можна ТУТ
Нагадаем, 28 лютага, у панядзелак падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Менску Алесь Міхалевіч заявіў пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, перад тым як выйсьці з ізалятара на падпіску пра нявыезд.
"На сёньняшні дзень сьледчы ізалятар КДБ Рэспублікі Беларусь ператварыўся ў канцэнтрацыйны лягер. Тое, што там адбываецца, цалкам падпадае пад міжнародную канвэнцыю ў пытаньнях катаваньняў", -- заявіў Міхалевіч
Катаваньнямі Алесь Міхалевіч назваў фізычныя і маральныя зьдзекі зь вязьняў — так званыя "расьцяжкі" і выкручваньні рук у кайданках, вывад голымі на холад, доўгае стаяньне ля сьцяны амаль у шпагаце, прымусовае знаходжаньне ў памяшканьні са сьвежапафарбаванай падлогай з пахам ацэтону, абразы, пагрозы, маральны ціск.
Тэкст заявы можна пачытаць тут:
Міхалевіч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Ён застаецца абвінавачаным у справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году.
Онлайн-канфэрэнцыя з Алесем Міхалевічам падчас прэзыдэнцкай кампаніі
Прачытаць адказы можна ТУТ
Your browser doesn’t support HTML5