Напярэдадні вандроўкі ў Круглае пра 7-тысячны райцэнтар на Магілёўшчыне пачуў шмат загадкавага. Маўляў, мястэчка цалкам адпавядае назову — яно «дзяржава ў дзяржаве», «уезд ды выезд іншагародніх кантралюецца панам Патрончыкам, кіраўніком мясцовага ПМК», які і ёсьць «сапраўдны гарадзкі галава». А яшчэ — у людзей тут «касьмічныя заробкі». Заінтрыгаваны, а 7 раніцы быў прыехаўшы ў Круглае разам з мацаком-чыгуначнікам з грамадзянскай кампаніі «Наш дом», 23-гадовым Раманам Забэлам. Акуратныя, сьвежаасфальтаваныя вуліцы прывялі да двухпавярховага будынка мясцовай ПМК-266. Насупраць — на ўсю вышыню чатырохпавярховага дома — чамусьці партрэт расейскага цара Пятра Першага. У будынку надпіс: «Будаўнік, залог годнай зарплаты — праца, парадак, дысцыпліна». Зранку акурат выдавалі заробак, так што ўсе, хто трэба, былі на месцы. Раман рушыў у будынак, я ж падыходжу да двух будаўнікоў — пажылога ды маладога.
Карэспандэнт: «Вы кім працуеце?»
Спадары: «Я цесьляром… Падсобны — мне 21 год, пасьля войска. Заробак пастаянна атрымліваем па жыроўках — бачыш, які заробак і за што працуеш…»
Раптам падбягае ўсхваляваны Забэла.
Раман: «Толькі што бачылі, як людзям выдавалі жыроўкі. Гэта адбывалася не па-чалавечы — проста выкінулі пачак, і людзі, як сьвіньні ў бураках, вышукваюць свой лісток на дробнай паперчыне дробным шрыфтам…»
Мой спадарожнік пераказвае, што гавораць пра сытуацыю ў гарпасёлку ў навакольлі.
Раман: «Посьпех Круглянскага ПМК-266, кажуць, з-за таго, што кіраўнік Патрончык асабіста знаёмы з Лукашэнкам і вітаецца за руку. Праца прэстыжная, заробкі за 2 мільёны. Але мой знаёмы атрымлівае на рукі толькі 300 тысяч, бо тут ёсьць сетка крамаў, у якіх можна атаварвацца ня толькі прадуктамі, але браць у крэдыт лядоўні, бытавую тэхніку, мэблю. 2000 чалавек працаўнікоў — ня толькі з Круглага. У Талачын па іх прыяжджае аўтобус. І быў такі выпадак. Былы кіраўнік вэртыкалі Марэйка прыяжджаў да Патрончыка — казаў, ты забіраеш маіх працаўнікоў з раёну. А ў Талачыне працаваць няма дзе…»
Я ўжо ведаў, што ПМК Мікалая Патрончыка — заслужанага будаўніка, дэпутата аблсавету, чалавека году Магілёўшчыны-2006 — дае дзьве траціны грашовых паступленьняў у Круглае. Сярод аб’ектаў, якія тут абслугоўваюць, два — на радзіме Лукашэнкі ў вёсцы Александрыя. Мне пашанцавала — пасьля ранішняй «лятучкі» грозны кіраўнік пагадзіўся пагутарыць са мной. Невысокі, чарнавалосы, пажылы чалавек яўна быў у гуморы і прыязна ўсьміхаўся.
Карэспандэнт: «Мікалай Васільевіч, я 10 год ежджу па правінцыі — ПМК развальваюцца. Як 266-я трымаецца на плыву — няўжо толькі з-за вашага знаёмства з прэзыдэнтам?»
Патрончык: «Рыба гніе з галавы — адно. Мы ж стваралі ўсё, каб да ўмоў, якія ёсьць, прыстасавацца. Калі было дрэнна, шукалі заказчыкаў па ўсёй рэспубліцы. Сёньня лягчэй, бо працуем па Магілёўшчыне ў асноўным. А хто не дае Талачыну разьвівацца? Там цэмэнт возяць у мяхах. А ў нас сёньня ў дзень 250 тон — расход цэмэнту на 16 бэтонавозаў. Працуем ад 6 раніцы да 9 вечара. Прыклад просты. Сёньня ўвесь калектыў едзе дапамагаць клеіць шпалеры, каб своечасова здаць аб’ект — 60-кватэрны жылы дом…»
Карэспандэнт: «Я ўпершыню ўбачыў, як вісяць вымовы прагульшчыкам і п’яніцам, бо часам у ПМК, акрамя п’яніц, цьвярозых няма…»
Патрончык (сьмяецца): «Мы робім вялікія выгоды, прэміяльныя і прэфэрэнцыі нармальным людзям, з такімі ж змагаемся пастаянна, аж да звальненьня. У нас 70–75% моладзі, і яны нікуды не зьбіраюцца зьяжджаць — празь сетку крамаў усё можна ўзяць у крэдыт. У Круглым мільярд 300 мільёнаў месячны абарот…»
Карэспандэнт: «Перад вамі і вашымі падначаленымі насупраць будынка ПМК — партрэт вашага ідэала. Чаму Пётар Першы?»
Патрончык: «Па-першае, першапраходзец. Другое — быў яго ўказ: „Хто будаўнічай справе шкодзіць, таго вешаць без разгляду пэрсоны“. Жорсткім, але справядлівым трэба быць, і гэта людзі разумеюць. Мы таксама ў нечым першапраходцы — атрымліваем заказы ад прэзыдэнта, бо даказалі, што мы, сельскія будаўнікі, можам нармальна будаваць. Плацім вялікі заробак, але на базу пайдзіце — нікога няма. Хоць і сьнег, усе на працы. І 80, і 70, і 30 км адсюль — усе а 8-й раніцы павінны пачынаць. Хочаце, паедзем, дакажу…»
Доказы атрымаў амаль адразу — у часе ананімнай размовы з 22-гадовым Міколам і яго маці, якія жывуць за 12 км ад Круглага.
Спадарства: «Я ў ПМК працую мулярам — выходзіць каля „ляма“. Палову дарогі сваім ходам даяжджаю, палову — аўтобусам. А няма транспарту — дапаўзай у сьнег, дождж, як хочаш. Палова дзесятага ўвечары — у хаце, у 5 раніцы ўстаеш — той „лям“ колам у горле. А дзе болей заробіш?»
Ідзем у госьці да 20-гадовага сябра «Маладога фронту», студэнта Смаленскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Паўла Казлова па мянушцы Нядзеля. Гэты мажнаваты, кучаравы хлапец сапраўды надзвычай гасьцінны. Але мае ўстойлівае альтэрнатыўнае бачаньне тутэйшай сытуацыі.
Павал: «Ёсьць цар Патрончык, ПМК-266 — кажуць, што „мы зарабляем па мільёну 500, працуем з 9 раніцы да 10 вечара і ў нас усё добра“. На самой справе, хто жадае ісьці па сваёй спэцыяльнасьці, дык ня можа — ідзе толькі да Патрона, бо больш няма дзе працаваць. Мяне б чакаў такі самы лёс — у войска і пасьля на будоўлю. Праўда, шмат знаёмых, што не жадаюць працаваць, ідуць у міліцыю. А бацькі ўжо казалі — „ідзі да Патрончыка, сябры там ужо гарбацяць“. Кажу — не, бацькі!»
Карэспандэнт: «Паша, выбар месца вучобы ў Смаленску зьвязаны з сытуацыяй у Круглым?»
Павал: "Мабыць, зьвязаны. Круглае — во Патрончык і казаў — „дзяржава ў дзяржаве“. І ён тут уладар…»
Карэспандэнт: «Наколькі ён падобны да Лукашэнкі?
Павал: «Ён паважае людзей, але аўтарытарны — працаваць, працаваць. Усе так і кажуць — „рабства, а не будоўля“. Я працаваў у 15 гадоў у Патрончыка, але больш за 2 тыдні ня вытрымаў. Там атмасфэра псыхалягічная напружаная — заўжды штурм! Сябры кажуць, што калі няправільна зроблена сьцяна, яны яе зносяць і ставяць ізноў. А калі 5 разоў так зрабілі — „пойдзе так“, пакідаюць крывой. У мяне ў хаце таксама крывыя столь і сьцены. Ім галоўнае — час, 3 паверхі за 3 месяцы…»
* * *
Круглае як мястэчка датуецца ў летапісах 1524 годам. Таму па шляху заходзім у мясцовы краязнаўчы музэй, дзе колькі цікавостак даведваемся ад дырэктаркі, спадарыні Віі Гапаевай.
Гапаева: «Экспанатаў у музэі каля 9 тысяч. У нас вельмі добрая калекцыя ручнікоў 19 веку. Ёсьць межавы крыж Рурыкавічаў 10 веку — мясцовасьці такімі крыжамі пазначалі. Іх валадарства на тэрыторыі Круглянскага раёну было таксама…»
Праходзім ля дзяржаўнага, самага буйнога тут кафэ «Верасок» з танцпляцоўкай. Раман Забэла між іншым зазначае:
Раман: «Яшчэ адзін доказ круглянскага аўтарытарызму — тут няма прыватнага бізнэсу, моцнага прадпрымальніка, пра якога б гаварылі…»
Праз колькі хвілін тэму нібы падхоплівае самы вядомы на Кругляншчыне паэт Віктар Бяляцкі. Ён друкаваўся ў калектыўных зборніках «Гімн жыцьця» ды «Друцкія зарніцы». Працуе мэтадыстам у Палацы культуры, побач зь якім…
Бяляцкі: «ПМК разгарнула камэрцыйную дзейнасьць — адчыніла цэнтар адпачынку „Будаўнік“. Для моладзі клюб „Эльдарада“ — більярды, тэніс, трэнажорныя залі, дыскатэка — у іх жа заробак добры…»
Карэспандэнт: «А ў вас як у культработніка?»
Бяляцкі (сьмяецца): «Не завоблачны — 600…»
Карэспандэнт: «А моладзь з Круглага імкнецца ехаць ці заставацца?»
Бяляцкі: «Мой сын у Менску — там цікавей. Інтэлігенцыя, якая сьвет пачынае спасьцігаць, у Круглым ня хоча заставацца…»
Карэспандэнт: «Як вытрымліваюць наш няпросты час гнуткія нэрвы паэта, як выжыць паэту ў правінцыі, калі няма магчымасьці выдавацца, як за савецкім часам, калі наклады часопісаў маленькія?»
Бяляцкі: «Зараз усё забіта бульварнай літаратурай. Круглянцы бог ведае што чытаюць. Раней друкаваўся ў часопісе „Беларусь“, „ЛіМе“, „Маладосьці“. Дапамагае раённая газэта, шмат сшыткаў у хаце…»
На разьвітаньне спадар Бяляцкі дэклямуе, аднак, чатырохрадкоўе, якое цалкам перакрыжоўвае сказанае раней:
Уваходзім у мікрараён аднапавярховак-трушчобаў, дзе жывуць пераважна пэнсіянэры. Зусім іншы малюнак. Гутару з 74-гадовай спадарыняй Рамзой.
Рамза: «Пэнсія цяпер 570. Бытавыя ўмовы — з вадой перарывы, гарачай няма. Некаторыя зарабляюць менш на ільнозаводзе, чым наша пэнсія…»
Ёсьць у Круглым і яшчэ адно ПМК-92 мэліярацыі, дзе працуе ўсяго 80 чалавек і якое попытам не карыстаецца. На пустэльным заводзкім пляцы лаўлю спадара Міхаіла Куліка, які апранае ватоўку.
Кулік: «Заробкі бываюць і 600, і мільён — я экскаватаршчык і на трактары. Моладзь, бывае, прыходзіць, не падабаецца — з трыма мільёнамі ў Патрончыка розьніца вялікая…»
Карэспандэнт: «А во якраз і моладзь!»
23-гадовы Зьміцер Ставілін нядаўна скончыў Бялыніцкае СПТВ сельгастэхнікі. Ці задавальняе разьмеркаваньне?
Зьміцер: «Я першы месяц на рамонце — 450 тысяч. Пакуль хапае — сям’і няма. Дом далі ад працы — сыходжу, і хаты няма. На будучыню жыльлё — ой!» (Сьмех.)
Галоўная апазыцыянэрка ды праваабаронца ў Круглым — 58-гадовая Зінаіда Мялешчанка. Зінаіда Ўладзіміраўна — сябра партыі «Справядлівы сьвет» ды БАЖу. Калі была магчымасьць, выдавала незалежны тыднёвік «Кола сяброў». Мае тры паэтычныя зборнікі, трымае ўласную гаспадарку. Але галоўнае, за што паважаюць круглянцы гэтую баявітую, рухавую кабету, — на апошніх мясцовых выбарах яна вылучыла сваю кандыдатуру супраць памянёнага Патрончыка. Зрэшты, зь яго тут, здаецца, пачынае гаману кожны…
Мялешчанка: «Патрончыка, увогуле, паважаю — у яго недахопы, на якія хварэюць былыя савецкія кіраўнікі. Але ён больш гнуткі, для раёну шмат робіць. Тым ня менш перад выбарамі сказала, што Патрончыку хацела даказаць, што ня хлебам адзіным жыве чалавек. Бо для яго паказчык, што рабочыя машыны купляюць, а чалавеку часам хочацца быць свабодным. Ён гэтага не разумее…»
Карэспандэнт: «За што ваявалі з уладай?»
Мялешчанка: «І з ЖКХ — няправільная аплата, гарачай вады няма, зь людзей бяруць за капітальны рамонт, не аказваючы ніякіх паслуг. Самі ўсё прыбіраюць — а плаці за іх. Во хлявы вырашылі зьнесьці, нягледзячы на палітыку прэзыдэнта падтрымліваць падсобныя гаспадаркі. Я сказала ім — яднайцеся, я вам пісьмова напішу зварот. Людзі ня ведаюць, як змагацца — „вот приедет барин…“ І другая частка — „во каб прэзыдэнт ведаў, ён бы ім даў.“ Я ня чула за ўсе гады, каб у таго прыём быў — хоць для сьмеху раз у год для 10 чалавек. Я ім кажу — трэба ведаць законы, каб біць іх іхнай жа зброяй. Калі ўшчэміце, вымушаныя будуць з вамі пагадзіцца!»
У зьвязку з пачутым узгадаў канцоўку сваёй размовы з Паўлам Казловым.
Карэспандэнт: «Лішне казаць, што на ўсіх выбарах Круглае галасуе за…»
Павал: «За вышэйшага патрона — за „бацьку“. Усе баяцца і сядзяць моўчкі — падыход нашай улады, каб забаяліся. Пачынаеш размаўляць зь людзьмі — „жыць цяжка“. „Дык выберыце іншага прэзыдэнта!“ — „Дык не, ужо харашо!“ Круглянска-тыбэцкі мэнталітэт…»
Карэспандэнт: «Паша, чаму ты ўступіў менавіта ў „Малады фронт“?»
Павал: «У мяне ў душы, як у „Маладога фронту“, — нацыянальная ідэя, шляхецкія прынцыпы. Калі пабываў на зьезьдзе МФ, зразумеў, што ўсе такія, як я, — глядзяць на сьвет па-тутэйшаму, у кожнага часьцінка дабрыні і праўды. Сапраўднае разуменьне Беларусі — дзеля чаго жывеш…»http://maps.google.com/maps/ms?ie=UTF8&hl=en&oe=UTF8&start=400&num=200&msa=0&msid=209683680851718841608.00046355b62ab3e327e28&ll=54.533833,29.630127&spn=1.115556,2.894897&z=8&iwloc=lyrftr:msid:209683680851718841608.00046355b62ab3e327e28,00049d717bc4d9b8aad89,,,0,-31&output=embed
Падарожжы Свабоды

«На Кругляншчыне сонца і долі
Хопіць, ведаю, цалкам на ўсіх.
Легкакрылаю песьняю волі
Застаецца яна ў маладых…»