Ужо сёньня 22 лютага

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАРОЗНА...


...і хмарна. Тэмпэратура: -17 – -11 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Маскоўскім райсудзе Менску а 10.00 пачынаецца адкрыты працэс па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам.

Візыт міністра замежных справаў Кубы Бруна Радрыгеса Парыльі ў Менск.

Тэлежурналіст Аляксандар Ступнікаў прэзэнтуе сваю новую кнігу "Всё к лучшему..." ў кнігарні "логвінаЎ". Пачатак а 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Джакарце сустрэча міністраў замежных справаў Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі.

Прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ў Чэхіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1732 нарадзіўся Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША (пам. 1799).

У 1788 нарадзіўся Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф (пам. 1860).

У 1889 нарадзіўся беларускі мовазнаўца і пэдагог Мікола Байкоў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень падтрымкі ахвяраў злачынстваў.

МІНУС 365:


Беларуская цэнзура для нямецкага Rammstein’а.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Пасьля сваёй сьмерці вы будзеце тым, чым былі перад сваім нараджэньнем".

Артур Шапэнгаўэр