Прычынай для выкліку ў КДБ сталіся паездкі мясцовых сацыял-дэмакратаў да калег у Швэцыю напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле лідэра бабруйскай суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Юрыя Грынявіцкага, чацьвёра актывістаў ужо выклікаліся камітэтчыкамі на допыты. Адзін зь іх адмовіўся ісьці бяз позвы.
Грынявіцкі: «У нас ёсьць сувязі са швэдзкімі сацыял-дэмакратамі. І вось у межах міжпартыйнага супрацоўніцтва й былі паездкі. Цяпер іх удзельнікаў выклікаюць у КДБ. Там выпытваюць, дзе былі, што там рабілі, хто фінансаваў і гэтак далей. Пакуль выклікалі толькі чатырох. Можа, выклікалі й больш. У нас шмат людзей езьдзілі — я таксама, але мяне пакуль не выклікалі. Адна з апошніх нашых замежных паездак была ў Рыгу за тыдзень да выбараў».
Адзін з тых, хто быў у КДБ, — бабруйскі сацыял-дэмакрат Уладзімер Ільюшчанка:
«Яны мяне запыталі, з кім я езьдзіў, якім транспартам мы да Швэцыі дабіраліся, з кім там сустракаліся, якія там былі сэмінары, ці праходзілі дагляд на мытні. Робяць з нас нейкіх шпіёнаў. Як высьвятляецца, калі сустракаюцца партыйцы адной краіны і другой, гэта ўжо крымінал. Допыт у КДБ назвалі апытаньнем. Вялі пратакол».
Сярод сацыял-дэмакратаў, якія наведалі КДБ пасьля паездак у замежжа, ёсьць і ўдзельнікі Плошчы. Па падзеях 19 сьнежня камітэтчыкі іх дапытвалі. Новыя наведваньні спэцслужбы яны не жадаюць камэнтаваць.