Зьмітра Дашкевіча распытвалі пра Міколу Статкевіча. Ірына Халіп вітае вызваленьне Насты Палажанкі і непакоіцца пра іншых жанчын, якіх трымаюць у «амэрыканцы». Алесь Міхалевіч атрымаў першы малюнак ад дачкі.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча распытвалі ў Жодзінскай калёніі пра экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Пра гэта Зьміцер напісаў у лісьце да жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч:
«Ён напісаў, што ён таксама пісаў Міколу і спадзяецца, што ліст да яго дойдзе. Гэта ён крыху наіўна мяркуе. І яшчэ піша, што шмат распытвалі яго пра Мікалая, і, паводле гэтых пытаньняў, на спадара Статкевіча будуць спрабаваць „вешаць“ шмат што».
Мікалая Статкевіча абвінавачваюць паводле справы 19 сьнежня, а лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч праходзіць па іншай справе — яго абвінавачваюць у зьбіцьці жыхароў Менску. Зьміцер Дашкевіч не выключае, што суд над ім адбудзецца ўжо ў лютым.
Пра Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла: лісты ад яго перасталі прыходзіць, адваката для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях не выклікаюць.
17 лютага намесьніцу старшыні «Маладога фронту» Насту Палажанку вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску пра нявыезд. Я спытаўся ўва Ўладзімера Халіпа, ці ведае ягоная дачка Ірына пра гэтую навіну?
«Іра вельмі рада за Насту, бо шмат за яе перажывала. Паводле нейкіх чутак, якія да яе даходзілі, яна была перакананая, што яе адпусьцяць калі ня ў той жа дзень, дык на наступны. Але ўсё зацягнулася на неверагодны тэрмін».
Карэспандэнт: «А як яна сама?»
«Нічога, цярпіць, што ж рабіць? Сьледчых дзеяньняў ніякіх. Усё глуха-ціха».
Журналістку Ірыну Халіп утрымліваюць пад хатнім арыштам. Маці мужа Ірыны, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава атрымала ад яго ліст. «Андрэю вельмі цяжка з-за таго, што перапісвацца з жонкай яму забаронена», — кажа Ала Ўладзіміраўна. Маці прачытала вытрымку зь ліста сына:
«Для мяне твае лісты як глыток паветра. Гэта адзіная сувязь з маім нармальным жыцьцём». Яшчэ піша, што дасылаў туды, Ірынай маме, ліст, але… Дарэчы, цяпер я ўжо ведаю, што там ліст яго атрымалі».
Вольга Бандарэнка прачытала ў лісьце мужа, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі, што яе нібыта выклікалі на допыт. Пра гэта напісаў Зьміцер Бандарэнка, спаслаўшыся на зьвесткі ад афіцыйных асобаў, атрыманыя ў турме. Між тым Вольга кажа, што на допыты яе не выклікалі. Зьвесткі, якія перадалі ў «амэрыканцы» яе мужу, Вольга Бандарэнка лічыць часткай нейкай гульні супраць яго:
«Гэта адна з самых загадкавых для мяне фраз у лісьце. Пэўна, яго гэтак спрабуюць запалохаць, магчыма, і мяне таксама».
Паводле Вольгі, жонкі Ўладзімера Някляева, у таго працягваюцца праблемы са страўнікам і па-ранейшаму баліць галава. Лекары да Някляева не прыходзяць, комплекснае мэдычнае абсьледаваньне не прызначана. За мінулы тыдзень сьледчых дзеяньняў з удзелам экс-кандыдата ў прэзыдэнты не было.
Алесь Міхалевіч упершыню атрымаў ад дачкі Лесі ліст зь яе малюнкамі — раней зь лістоў дачкі турэмная цэнзура малюнкі спраўна вымала, але пасьля агалошваньня гэтых фактаў практыка зьмянілася. Леся Міхалевіч зачытала «Свабодзе» ліст ад таты:
«Атрымаў твой малюнак зь мішкам. Дзякуй, маё любімае золатка. Леська, у мяне ўсё добра. Зь нецярпеньнем чакаю, калі мы з табой зможам куды-небудзь выбрацца, калі ў цябе будуць веснавыя вакацыі. Малюй мне, калі ласка, яшчэ і пішы кароткія лісты. Моцна абдымаю, тата Алесь. 13.02».
Ліст ад мужа атрымала Дар’я Корсак, жонка Алеся Атрошчанкава. Алесь апісвае парадкі ў камэры: харчы, якія атрымліваюць вязьні, яны складаюць і дзеляць пароўну. «Гэта дапамагае захаваць добрыя адносіны паміж сукамэрнікамі, што ў турме надзвычай важна», — кажа жонка Алеся Атрошчанкава.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча распытвалі ў Жодзінскай калёніі пра экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Пра гэта Зьміцер напісаў у лісьце да жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч:
«Ён напісаў, што ён таксама пісаў Міколу і спадзяецца, што ліст да яго дойдзе. Гэта ён крыху наіўна мяркуе. І яшчэ піша, што шмат распытвалі яго пра Мікалая, і, паводле гэтых пытаньняў, на спадара Статкевіча будуць спрабаваць „вешаць“ шмат што».
Мікалая Статкевіча абвінавачваюць паводле справы 19 сьнежня, а лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч праходзіць па іншай справе — яго абвінавачваюць у зьбіцьці жыхароў Менску. Зьміцер Дашкевіч не выключае, што суд над ім адбудзецца ўжо ў лютым.
Пра Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч паведаміла: лісты ад яго перасталі прыходзіць, адваката для ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях не выклікаюць.
17 лютага намесьніцу старшыні «Маладога фронту» Насту Палажанку вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску пра нявыезд. Я спытаўся ўва Ўладзімера Халіпа, ці ведае ягоная дачка Ірына пра гэтую навіну?
Іра вельмі рада за Насту, бо шмат за яе перажывала.
Карэспандэнт: «А як яна сама?»
«Нічога, цярпіць, што ж рабіць? Сьледчых дзеяньняў ніякіх. Усё глуха-ціха».
Журналістку Ірыну Халіп утрымліваюць пад хатнім арыштам. Маці мужа Ірыны, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава атрымала ад яго ліст. «Андрэю вельмі цяжка з-за таго, што перапісвацца з жонкай яму забаронена», — кажа Ала Ўладзіміраўна. Маці прачытала вытрымку зь ліста сына:
«Для мяне твае лісты як глыток паветра. Гэта адзіная сувязь з маім нармальным жыцьцём». Яшчэ піша, што дасылаў туды, Ірынай маме, ліст, але… Дарэчы, цяпер я ўжо ведаю, што там ліст яго атрымалі».
Вольга Бандарэнка прачытала ў лісьце мужа, каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі, што яе нібыта выклікалі на допыт. Пра гэта напісаў Зьміцер Бандарэнка, спаслаўшыся на зьвесткі ад афіцыйных асобаў, атрыманыя ў турме. Між тым Вольга кажа, што на допыты яе не выклікалі. Зьвесткі, якія перадалі ў «амэрыканцы» яе мужу, Вольга Бандарэнка лічыць часткай нейкай гульні супраць яго:
Пэўна, яго гэтак спрабуюць запалохаць, магчыма, і мяне таксама.