Расейская карпарацыя «Ростехнологии» прапанавала кіраўніцтву Беларусі аб’яднаць аўтамабільныя заводы КамАЗ і МАЗ. Згодна з папярэднім варыянтам, пасьля гэтага расейскае прадпрыемства стане 100-працэнтным уладальнікам Менскага аўтазаводу, а беларускія ўлады атрымаюць 25-працэнтны пакет акцый камскага прадпрыемства. У сваю чаргу, Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі ацаніў МАЗ у 2,5 мільярда даляраў. Ці прымальная прапанова для беларускага боку?
Экспэрт у аўтамабільнай галіне Валянцін Лопан працяглы час працаваў дарадцам генэральнага дырэктара Менскага аўтазаводу. На яго перакананьне, Беларусь не павінна ісьці на зьдзелку, якая, па сутнасьці, азначае пераход МАЗа пад кантроль расейцаў. У выніку завод можа ператварыцца ў зборачны цэх асобных агрэгатаў для КамАЗа. Дый самі прадстаўнікі «Ростехнологии» заяўлялі: іх перадусім цікавіць зборка кабінаў, рухавікоў, каробак перадач. Пры гэтым спадар Лопан не выключае, што ніякіх аб’яднаньняў і не плянуецца, а КамАЗ такім чынам намагаецца падняць каціроўкі акцый на біржы і нарасьціць сваю капіталізацыю:
«Я б не казаў, што Беларусь нібыта прапанавала нейкую цану за МАЗ. Увогуле для мяне само пытаньне продажу сумнеўнае. Але калі Дзяржкаммаёмасьць і ацаніла МАЗ у 2,5 мільярда даляраў, то гэта яўна недаацэнена. Мяркую, толькі гандлёвая марка каштуе больш. У нашай краіне ёсьць праблемы зь нематэрыяльнымі актывамі, але, думаю, яўна недаацэнены гэты момант. Гэта па-першае. Па-другое, ня выключана, што ўсе гэтыя навіны з расейскага боку — ня болей чым біржавая гульня. На маёй памяці чацьвёрты ці пяты раз толькі на размовах пра тое, што паміж МАЗам і КамАЗам нешта можа быць, ідзе гульня на расейскай біржы, на курсе акцый КамАЗа. Маё меркаваньне: у МАЗа няма ніякіх аб’ектыўных прычынаў, каб камусьці прадавацца і тым больш — быць праглынутым КамАЗам».
Экспэрты зьвяртаюць увагу на дыскрымінацыйны характар расейскай прапановы. У той час як КамАЗ прэтэндуе на 100-працэнтны кантроль над Менскім аўтазаводам, беларускі бок пры самым лепшым раскладзе можа атрымаць 25% акцый КамАЗа. А гэта значыць, ня будзе нават права так званага блякуючага голасу ў выпадку спрэчнай сытуацыі. Пры гэтым, як зазначае спадар Лопан, расейцы прапануюць безграшовую схему:
«У КамАЗа няма грошай на такія пакупкі. Зь іншага боку, у нашай краіне такія пытаньні вырашае толькі адзін чалавек, і ён неаднаразова і публічна заяўляў: ніякай безграшовай прыватызацыі ня будзе. А КамАЗ прапануе менавіта безграшовыя схемы — абмяняцца акцыямі і г.д. МАЗу такое аб’яднаньне нічога не дае, ні ў якім пляне. Тады зь якой мэтай трэба мяняцца пакетамі акцый? Ніякага сэнсу! Мог бы быць мэтай бесьперашкодны доступ на расейскі рынак, бо фармальна перашкодаў няма, але ёсьць адміністратыўны рэсурс — тэлефоннае права, пратэкцыянізм. Асабліва ў крызіс гэта адчулася, бо трэба было трапіць у бюджэтныя расейскія закупкі. Але гэтае месца на КамАЗе ўжо занятае „Даймлерам“, які набыў 11% акцый. І цяпер грузавікі „Мэрсэдэс“ у Расеі можна набыць толькі праз збытавую сетку КамАЗа. Спрабаваць, каб яшчэ і нас пусьцілі — вазьміце нашы акцыі, і мы будзем таксама прадавацца па ўсёй Расеі без абмежаваньняў, — наіўна».
На Менскім аўтазаводзе не камэнтуюць магчымасьць зьліцьця з расейскім КамАЗам: маўляў, пытаньні такога кшталту вырашаюцца не на МАЗе, а ва ўрадзе. Якраз сёньня тэму МАЗа ўзьняў у Палаце прадстаўнікоў першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Зь яго словаў не вынікала, што ёсьць пільная неабходнасьць аб’ядноўвацца з расейскім вытворцам. Наадварот, Сямашка заявіў, што МАЗ выходзіць на дадатныя паказьнікі і празь нейкі час дасягне дакрызіснага ўзроўню. Праўда, дзеля гэтага цягам году давялося звольніць 4,5 тысячы працаўнікоў. Па словах Сямашкі, пэрспэктыва супрацоўніцтва выглядае крыху інакш, чым агучана раней:
«Паступіла прапанова ад расейскага боку аб стварэньні аўтамабільнага холдынгу „РосБелАвто“. „Ростехнологии“ валодаюць 49,9% акцый КамАЗу, па сутнасьці — кантрольным пакетам. Мы пашырылі гэтую прапанову за кошт нашых агрэгатных заводаў, такіх, як „Белкард“, „Гідраўзмацняльнік“, Маторны завод. Яны таксама ўнесьлі пэўныя пакеты акцый, каб зрабіць парытэтныя адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй. То бок стварыць такі кіраўнічы холдынг. Патрэбная справа для беларускага, для расейскага аўтапраму, каб супрацьстаяць зьнешняму ціску. Таму гэта ня продаж акцый МАЗа ці Маторнага заводу, гэта перадача пэўнага пакета на парытэтных асновах у кіраваньне холдынгавай структуры, якая ўжо будзе весьці адзіную палітыку і тэхнічную, і збытавую, і сэрвісную, і г.д.».
Асноўным рынкам збыту беларускіх грузавікоў застаецца Расея. Аднак доступ на расейскі рынак усё больш праблематычны. МАЗ — асноўны канкурэнт КамАЗа, паколькі выпускае машыны таго ж памеру і цэнавага дыяпазону. А гэта значыць, перакананыя экспэрты, што так ці інакш расейскі аўтавытворца будзе намагацца нэўтралізаваць беларускага канкурэнта.
Экспэрт у аўтамабільнай галіне Валянцін Лопан працяглы час працаваў дарадцам генэральнага дырэктара Менскага аўтазаводу. На яго перакананьне, Беларусь не павінна ісьці на зьдзелку, якая, па сутнасьці, азначае пераход МАЗа пад кантроль расейцаў. У выніку завод можа ператварыцца ў зборачны цэх асобных агрэгатаў для КамАЗа. Дый самі прадстаўнікі «Ростехнологии» заяўлялі: іх перадусім цікавіць зборка кабінаў, рухавікоў, каробак перадач. Пры гэтым спадар Лопан не выключае, што ніякіх аб’яднаньняў і не плянуецца, а КамАЗ такім чынам намагаецца падняць каціроўкі акцый на біржы і нарасьціць сваю капіталізацыю:
«Я б не казаў, што Беларусь нібыта прапанавала нейкую цану за МАЗ. Увогуле для мяне само пытаньне продажу сумнеўнае. Але калі Дзяржкаммаёмасьць і ацаніла МАЗ у 2,5 мільярда даляраў, то гэта яўна недаацэнена. Мяркую, толькі гандлёвая марка каштуе больш. У нашай краіне ёсьць праблемы зь нематэрыяльнымі актывамі, але, думаю, яўна недаацэнены гэты момант. Гэта па-першае. Па-другое, ня выключана, што ўсе гэтыя навіны з расейскага боку — ня болей чым біржавая гульня. На маёй памяці чацьвёрты ці пяты раз толькі на размовах пра тое, што паміж МАЗам і КамАЗам нешта можа быць, ідзе гульня на расейскай біржы, на курсе акцый КамАЗа. Маё меркаваньне: у МАЗа няма ніякіх аб’ектыўных прычынаў, каб камусьці прадавацца і тым больш — быць праглынутым КамАЗам».
Экспэрты зьвяртаюць увагу на дыскрымінацыйны характар расейскай прапановы. У той час як КамАЗ прэтэндуе на 100-працэнтны кантроль над Менскім аўтазаводам, беларускі бок пры самым лепшым раскладзе можа атрымаць 25% акцый КамАЗа. А гэта значыць, ня будзе нават права так званага блякуючага голасу ў выпадку спрэчнай сытуацыі. Пры гэтым, як зазначае спадар Лопан, расейцы прапануюць безграшовую схему:
У КамАЗа няма грошай на такія пакупкі.