Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бясслаўны канец беларускага "Саманда"


Беларускі ўрад хоча адмовіцца ад зборкі іранскіх аўтамабіляў на карысьць адной з кітайскіх мадэляў.

Пра гэта сёньня заявіў у Палаце прадстаўнікоў, дзе абмяркоўваецца плян ўрада на 2011-2015 гады, першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка.

"Мы надзвычай незадаволеныя дзейнасьцю гэтага прадпрыемства. За пяць год працы прададзена ўсяго тысяча аўтамабіляў. Ды і то пад маім асабістым ціскам дзяржаўным структурам, напрыклад, МУСу. І якасьць у гэтага аўтамабіля ня вельмі, і цана высокая. Мы ставілі пытаньне перад іранцамі, каб арганізаваць у нас вытворчасьць па афарбоўцы і зварцы кузаваў, што дазволіла б зьменшыць цану. Прайшоў сход акцыянэраў, але яны і не дамовіліся. Таму мы, мабыць, зьвернемся да Кітая. Мы ўжо пачалі перамовы на гэты конт з дзьвюма кітайскімі фірмамі і, магчыма, адмовімся ад іранцаў на карысьць кітайцаў."
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG