Пачаўся транзыт азэрбайджанскай нафты праз нафтаправод Адэса-Броды. Які практычны сэнс у рэалізацыі гэтага праекту? Як адаб’юцца такія пастаўкі на дачыненьнях Беларусі з Расеяй? Якая нафта больш выгадная Беларусі: танная расейская ці даражэйшая альтэрнатыўная?
Удзельнікі: журналістка газэты «Белорусы и рынок» Тацьяна Манёнак і журналіст «Белгазеты» Сяргей Жбанаў.
Валер Карбалевіч: «Пастаўкі азэрбайджанскай нафты праз нафтаправод Адэса-Броды — гэта новы варыянт альтэрнатыўнай крыніцы энэргарэсурсаў для Беларусі. У чым сэнс гэтага праекту? Чым ён адрозьніваецца ад папярэдніх?»
Тацьяна Манёнак: «Толькі цяпер Беларусь пачынае пастаўляць альтэрнатыўную нафту праз нафтаправод. Мінулым годам была толькі пілётная пастаўка.
Ідэя альтэрнатыўных паставак грунтуецца на ідэі, што краіна не павінна быць прывязаная да аднаго пастаўшчыка. Але альтэрнатыва добрая тады, калі краіна можа плаціць за нафту паводле сусьветнага кошту і атрымліваць прыбытак ад нафтаперапрацоўкі. Але гэтага няма. Калі мінулым годам Расея ўвяла нафтавае мыта, то нашы НПЗ зрабіліся стратнымі.
Пакуль невядома, на якіх умовах, за якую цану Беларусь імпартуе нафту з Вэнэсуэлы. Тут усё непразрыста. Таму казаць пра эфэктыўнасьць складана. Азэрбайджанская нафта пастаўляецца паводле апэрацыяў „своп“, то бок ёю замяняецца вэнэсуэльская нафта. Гэта таньней.
У любым выпадку альтэрнатыўныя пастаўкі — гэта нядрэнна. Таму што Беларусь атрымлівае магчымасьць манэўру. Бо калі Расея праз 1-2 гады дабудуе нафтаправод у абыход Беларусі, то будзе дыктаваць нашай краіне жорсткія ўмовы. І на гэты выпадак добра мець альтэрнатыву».
Сяргей Жбанаў: «Дывэрсыфікацыю паставак нафты беларускія ўлады тлумачаць матывам эканамічнай бясьпекі, нацыянальнай бясьпекі. Белстат паказвае, што 1 тона вэнэсуэльскай нафты каштуе 656 даляраў.
Але паводле інфармацыі з ураду галоўная праблема і пагроза нацыянальнай бясьпецы сёньня — дэфіцыт плацёжнага, замежнагандлёвага балянсу. У 2010 годзе адмоўнае сальда замежнагандлёвага балянсу вырасла да 10 млрд. даляраў.
Галоўная нэгатыўная зьмена ў замежным гандлі адбылася ў сфэры гандлю па-за межамі СНД. Тут дэфіцыт 2630 млн. даляраў. А ў 2009 годзе там было станоўчае сальда ў памеры 1 млрд. 640 млн. даляраў. То бок у гэтай сфэры мы атрымалі мінус амаль у 4 млрд. даляраў. Мы сьмела можам аднесьці гэты дэфіцыт на кошт праекту паставак вэнэсуэльскай нафты. Гэта складае амаль палову агульнага дэфіцыту ў 10 млрд., які краіна атрымала мінулым годам.
Таму гэты праект можна лічыць чыста палітычным. Акрамя таго, Беларусь падпісала з Украінай пагадненьне, што яна запоўніць трубаправод Адэса-Броды аб’ёмам нафты ня менш чым 10 млн. т у год. Таму давядзецца выконваць абавязаньні, хоць гэта эканамічна і нявыгадна».
Карбалевіч: «Калі праект паставак альтэрнатыўнай нафты будзе рэалізоўвацца, то ўзьнікне супярэчнасьць у адносінах з Расеяй. Таму што Беларусь поўнасьцю атрымае расейскія ільготы толькі пры ўмове, калі выбера ўсю расейскую нафту паводле энэргабалянсу, то бок 21,7 млн. т.»
Манёнак: «Умовы паставак расейскай нафты пакуль не вядомыя поўнасьцю. У першым квартале расейскія кампаніі адмаўляюцца ад давальніцкай перапрацоўкі нафты.
Беларусь дакладна купіць 18 млн т. расейскай нафты, якая пастаўляецца трубаправодам. А вось астатняя пад пытаньнем. Кожны НПЗ можа перапрацоўваць па 11 млн. т нафты ў год. Але сёлета на Мазырскім НПЗ будзе ўведзена ў эксплюатацыю новая ўстаноўка, якая дазволіць дадаткова перапрацоўваць 3 млн. т. Таму ёсьць магчымасьці атрымліваць на перапрацоўку і альтэрнатыўную нафту.
У прынцыпе, умовы паставак расейскай нафты нават з той прэміяй у 46 даляраў за тону, якой дамагліся кампаніі Расеі, выгадныя для Беларусі. Яна атрымае прыбытак ад экспарту нафтапрадуктаў. Але ўнутраны рынак нафтапрадуктаў Беларусі стратны. І экспарт не пакрывае гэтыя страты, НПЗ пакуль працуюць у мінус».
Карбалевіч: «Якая нафта больш выгадная для Беларусі: танная расейская ці даражэйшая альтэрнатыўная? Што важней: эканамічны эфэкт ці зьяўленьне геапалітычнай альтэрнатывы?»
Жбанаў: «Адказ відавочны. Прадстаўнік МВФ Джарвіс нядаўна адзначыў: „Дамоўленасьці з Расеяй па пастаўках нафты могуць мець станоўчы ўплыў для Беларусі ў памеры 1,3 млрд. даляраў“. Гэта пры ўмове, што Беларусь купіць увесь аб’ём, які вызначаны ў паліўна-энэргетычным балянсе Беларусі і Расеі (21,7 млн. т).
Пры пэўных умовах альтэрнатыўныя пастаўкі нафты маглі мець сэнс з геапалітычных матываў. Але сёньня галоўнае пытаньне нацыянальнай бясьпекі — гэта дэфіцыт замежнагандлёвага балянсу».
Пастаўка нафты праз нафтаправод Адэса-Броды

Чаго каштавала дывэрсыфікацыя?
Сяргей Жбанаў: «Дывэрсыфікацыю паставак нафты беларускія ўлады тлумачаць матывам эканамічнай бясьпекі, нацыянальнай бясьпекі. Белстат паказвае, што 1 тона вэнэсуэльскай нафты каштуе 656 даляраў.
Але паводле інфармацыі з ураду галоўная праблема і пагроза нацыянальнай бясьпецы сёньня — дэфіцыт плацёжнага, замежнагандлёвага балянсу. У 2010 годзе адмоўнае сальда замежнагандлёвага балянсу вырасла да 10 млрд. даляраў.
Мы атрымалі мінус амаль у 4 млрд. даляраў. Мы сьмела можам аднесьці гэты дэфіцыт на кошт праекту паставак вэнэсуэльскай нафты.
Галоўная нэгатыўная зьмена ў замежным гандлі адбылася ў сфэры гандлю па-за межамі СНД. Тут дэфіцыт 2630 млн. даляраў. А ў 2009 годзе там было станоўчае сальда ў памеры 1 млрд. 640 млн. даляраў. То бок у гэтай сфэры мы атрымалі мінус амаль у 4 млрд. даляраў. Мы сьмела можам аднесьці гэты дэфіцыт на кошт праекту паставак вэнэсуэльскай нафты. Гэта складае амаль палову агульнага дэфіцыту ў 10 млрд., які краіна атрымала мінулым годам.
Таму гэты праект можна лічыць чыста палітычным. Акрамя таго, Беларусь падпісала з Украінай пагадненьне, што яна запоўніць трубаправод Адэса-Броды аб’ёмам нафты ня менш чым 10 млн. т у год. Таму давядзецца выконваць абавязаньні, хоць гэта эканамічна і нявыгадна».
Альтэрнатыўная нафта і адносіны з Расеяй
Карбалевіч: «Калі праект паставак альтэрнатыўнай нафты будзе рэалізоўвацца, то ўзьнікне супярэчнасьць у адносінах з Расеяй. Таму што Беларусь поўнасьцю атрымае расейскія ільготы толькі пры ўмове, калі выбера ўсю расейскую нафту паводле энэргабалянсу, то бок 21,7 млн. т.»
Манёнак: «Умовы паставак расейскай нафты пакуль не вядомыя поўнасьцю. У першым квартале расейскія кампаніі адмаўляюцца ад давальніцкай перапрацоўкі нафты.
Беларусь дакладна купіць 18 млн т. расейскай нафты, якая пастаўляецца трубаправодам. А вось астатняя пад пытаньнем. Кожны НПЗ можа перапрацоўваць па 11 млн. т нафты ў год. Але сёлета на Мазырскім НПЗ будзе ўведзена ў эксплюатацыю новая ўстаноўка, якая дазволіць дадаткова перапрацоўваць 3 млн. т. Таму ёсьць магчымасьці атрымліваць на перапрацоўку і альтэрнатыўную нафту.
У прынцыпе, умовы паставак расейскай нафты нават з той прэміяй у 46 даляраў за тону, якой дамагліся кампаніі Расеі, выгадныя для Беларусі. Яна атрымае прыбытак ад экспарту нафтапрадуктаў. Але ўнутраны рынак нафтапрадуктаў Беларусі стратны. І экспарт не пакрывае гэтыя страты, НПЗ пакуль працуюць у мінус».
Эканоміка ці геапалітыка?