Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі заклікаў беларускія ўлады спыніць палітыку рэпрэсіяў, вызваліць палітвязьняў і памяняць сваё ранейшае рашэньне аб закрыцьці офісу АБСЭ ў Менску. Амбасадар Кэлі правёў відэаканфэрэнцыю для беларускіх журналістаў.
Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі выкарыстаў відэаканфэрэнцыю зь беларускімі журналістамі, каб яшчэ раз заявіць пра нязьменнасьць палітыкі ЗША адносна беларускіх уладаў пасьля падзеяў 19 сьнежня мінулага году:
«Мы неаднаразова асуджалі дзеяньні беларускіх уладаў 19 сьнежня. Мы неаднаразова заклікалі да безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых. Разам з Эўразьвязам мы зрабілі захады супраць адказных за рэпрэсіі. Апрача таго, мы лічым вельмі важным працяг місіі АБСЭ ў Менску».
Асаблівую ўвагу Іэн Кэлі зьвярнуў на тое, што беларускія ўлады не працягнулі мандат офіса АБСЭ ў Менску. Мандат мае скончыцца 31 сакавіка. Гэтае рашэньне афіцыйнага Менску прадстаўнік ЗША назваў памылковым, а місію АБСЭ ў Беларусі — незавершанай. Іэн Кэлі выказаў спадзеў, што беларускія ўлады ўрэшце перадумаюць і пакінуць офіс АБСЭ ў Менску. Але нават у адваротным выпадку АБСЭ будзе працягваць праекты па падтрымцы грамадзянскай супольнасьці, запачаткаваныя менскім офісам арганізацыі, актывізуе сваю працу зь Беларусьсю Варшаўскі офіс арганізацыі. Гэтыя праекты будуць ня толькі працягвацца, але і ўзмоцняцца, — запэўніў амбасадар Кэлі.
Ужо бліжэйшым часам зьбіраецца наведаць Менск прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, якая хоча на месцы вывучыць сытуацыю з уціскам незалежнай прэсы ў Беларусі.
Амбасадар Кэлі зноў заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязьняў, паважаць іх правы, забясьпечыць доступ да іх адвакатаў і сем’яў, чаго, на ягоную думку, не назіраецца апошнім часам, а таксама ў цэлым спыніць палітыку рэпрэсіяў, паважаць свабоды слова і сходаў, вяршэнства права і падзел уладаў, — тыя прынцыпы, якія Беларусь узяла на сябе, далучыўшыся да АБСЭ.
Пры гэтым Іэн Кэлі прызнаў, што АБСЭ ня мае нейкіх сілавых рычагоў, каб прымусіць беларускія ўлады выканаць гэтыя прынцыпы і заклікі — толькі дыялёг, добрая воля, усталяваньне ўзаемнага даверу, працяг інтэграцыі Беларусі ў эўраатлянтычную прастору:
«Я не хачу, каб Беларусь была ізаляванай краінай у цэнтры Эўропы. Але з гэтымі рэпрэсіямі я баюся, што Беларусь у палітычным сэнсе стала ізаляваная. Мы ня хочам мірыцца з такой сытуацыяй, мы хочам, каб была агульная эўраатлянтычная інтэграцыя, гэта карысна і для Беларусі, і для нас. І я спадзяюся, што менавіта АБСЭ можа служыць месцам і форумам для абмеркаваньня такіх пытаньняў».
Прадстаўнік ЗША ў АБСЭ Іэн Кэлі выказаў перакананьне, што лёс Беларусі знаходзіцца ў Эўропе, у тым, каб быць інтэграванай часткай эўрапейскай супольнасьці і цывілізацыі.

Мы хочам, каб была агульная эўраатлянтычная інтэграцыя, гэта карысна і для Беларусі, і для нас.