Працягваецца хваля перасьледу дэмакратычных актывістаў за акцыю пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня. Людзей па-ранейшаму выклікаюць на допыты, судзяць, арыштоўваюцьі.
Улада дэманструе сілу
У Мазыры мясцовы аддзел КДБ выклікае на допыты актывістаў, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты альбо назіралі за галасаваньнем на баку апазыцыі.
Учора мазырскія чэкісты дапыталі Рыгора Крывіцкага, актывіста выбарчага штабу Андрэя Саньнікава:
«Дапытвалі ў якасьці сьведкі — Прыходзька, опэрупаўнаважаны. У позьве было — зьявіцца да Прыходзькі В.В., і я да яго зьявіўся. Думаюць, магчыма, нешта ўведаем — на ўсялякі выпадак. Я даў падпіску пра неразгалошваньне».
На пачатку лютага мазырскія апэратыўнікі правялі ператрус у кватэры пэнсіянэра Крывіцкага, але нічога не забралі. У Менск 19 сьнежня спадар Крывіцкі ня езьдзіў.
Дапыталі ў КДБ як сьведку й Аляксандара Кавальчука, які таксама ў Менск ня езьдзіў. І не таму, што не хацеў, а таму, што ў ягонай аўтамашыне ў дзень асноўнага галасаваньня прабілі ажно два колы:
«Сувязь знайшлі, бо я — давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Чатыры гадзіны ішоў допыт. Яно ж усё ідзе, як хвалі па вадзе, калі каменьчыкі кідаюць — ад цэнтру да пэрыфэрыі. У Менску зрабілі, у Гомелі зрабілі — і дайшлі да Мазыра. Ну, а пасьля дойдуць да меншых гарадоў. Так у іх, мабыць, робіцца. Хутчэй за ўсё, хочуць трошкі прытрымаць ініцыятыву, каб менш рыпаліся».
Выклікалі позвай у Мазырскі аддзел УКДБ і праваабаронцу Ўладзімера Целепуна. Аднак ён на допыт учора не хадзіў, паколькі лекуецца зараз у шпіталі. Позву яму прынесла ў шпіталь жонка.
Целяпун: «У позьве тут не пазначаны нумар тэлефона. Калі б быў пазначаны, дык я б іх папярэдзіў бы, што ў мяне аб’ектыўная прычына і я не магу зьявіцца».
Як лічыць спадар Целяпун, праз масавыя ператрусы і допыты ў цэнтры і рэгіёнах улада дэманструе «слабой» апазыцыі сваю ўласную «сілу»:
«Усіх, у каго правялі ператрусы, — усіх у гэтыя дні выклікалі на допыт. Сваімі дзеяньнямі моцная ўлада праз свае так званыя моцныя структуры паказвае сваю „моц“ перад „слабой“ апазыцыяй».
Сёньня — яшчэ адзін прысуд і ператрус
Вадзіма Кабанчука, сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, асудзілі сёньня на 10 сутак за ўдзел у Плошчы. У кватэры гарадзенскай актывісткі Веранікі Лемяноўскай адбыўся ператрус.
З судом над Вадзімам Кабанчуком адбылася амаль дэтэктыўная гісторыя. Пасьля яго затрыманьня на памежным пераходзе Каменны Лог з сотняй газэтаў пра выбары ў Беларусі зьявілася інфармацыя, што там на яго нібыта склалі пратакол за супраціў мытнікам.
Але ўжо ўчора стала вядома, што ў Ашмянах яго не судзілі, а павезьлі ў Менск на Акрэсьціна, а там паведамілі, што ў аўторак у судзе Маскоўскага раёну адбудзецца працэс. Маці Вадзіма, спадарыня Таіса, ад самай раніцы дзяжурыла ў Маскоўскім судзе, сябры Вадзіма тэлефанавалі ва ўсе судовыя канцылярыі Менску — бяз вынікаў.
І толькі ў абед Таіса Кабанчук паведаміла нашаму радыё, што ўдалося датэлефанавацца ў турму на Акрэсьціна, і там спраўдзілі, што Вадзім асуджаны на 10 сутак, але фармулёўку прысуду не ўдакладнілі:
«Каравулілі ў судзе, хадзілі праз кожныя 15 хвілін у канцылярыю суду Маскоўскага, бо нам сказалі на Акрэсьціна, што яго павезьлі сюды, а там нам увесь час адказвалі, што ня маюць ніякай інфармацыі і нібыта ў іх ня будзе ніякага суду».
Вось як гэты судовы працэс ахарактарызаваў адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі:
«Сам факт правядзеньня судоў такім чынам папросту ганебны. Ён яшчэ раз сьведчыць пра тое, што судовай сыстэмы ў нас няма».
Напярэдадні вечарам у кватэры моладзевай актывісткі Веранікі Лемяноўскай адбыўся ператрус. Вераніку разам з Надзеяй Крапівінай затрымалі ўначы ў нядзелю ў цэнтры горада з улёткамі і налепкамі «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Дашкевічу!». У пастарунку на іх склалі пратаколы.
Сама Вераніка ня стала чакаць прысуду і ўжо зьехала ў Польшчу, дзе яна навучаецца. Яе бацька Мікола Лемяноўскі паведаміў, што ў іх сканфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, газэту «Наша ніва» і стары самвыдатаўскі бюлетэнь.
Мікалая Лемяноўскага ўразіла тое, што сыстэмныя блёкі ніхто не апячатваў, копіі дакумэнту аб канфіскацыі таксама давялося дамагацца. Са слоў Лемяноўскага, гэта ўразіла і панятых:
«Пачаў запісваць, што сыстэмныя блёкі апячатваюцца пячаткай 04. Я яму кажу — калі ласка, апячатайце. А ён — ой, у нас няма пячаткі. Адзін з панятых абурыўся: маўляў, прабачце, я тут ніхто і мне ўсё роўна, але ж так ня робіцца. Вы потым паназапісваеце там чаго захочаце чалавеку, і ён да канца веку ня выйдзе з турмы».
Тацяну Шамбалаву паставілі на прафіляктычны ўлік у КДБ
Былая давераная асоба Рымашэўскага Тацяна Шамбалава пастаўленая на прафіляктычны ўлік у Магілёўскай абласной управе КДБ. Камітэтчыкі афіцыйна папярэдзілі актывістку пра недапушчальнасьць супрацьпраўных паводзінаў.
Магілёўскую ўправу КДБ Тацяна Шамбалава наведала сёньня. Туды яе выклікалі позвай, якую ўчора надвячоркам прывёз ёй дахаты опэрупаўнаважаны КДБ Андрэй Махуноў. На прафіляктычны ўлік актывістку паставілі 9 лютага. Падпісаў распараджэньне кіраўнік управы Ігар Сяргеенка. Што маюць на ўвазе камітэтчыкі пад «недапушчальнасьцю супрацьпраўных паводзінаў», тлумачыць сама актывістка:
«За дзейнасьць у складзе незарэгістраванай у вызначаным парадку партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“. А таксама за ўдзел 19 сьнежня ў Менску ў несанкцыянаваным мерапрыемстве „Плошча“. Знакаміты артыкул 193.1 (пра незарэгістраваныя арганізацыі), які супярэчыць і Канстытуцыі, і міжнародным пагадненьням. Вінаватай ні ў чым я сябе не лічу і не лічу, што мае паводзіны даюць падставы меркаваць, што я магу зрабіць нейкае правапарушэньне».
Тацяна Шамбалава будзе абскарджваць вынесеныя ёй Камітэтам дзяржбясьпекі папярэджаньні. За ўдзел у Плошчы актывістка адседзела дзесяць сутак арышту. На знак пратэсту галадала.
На допыт у КДБ выклікалі і сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова. Позву яму ўручылі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Сёньня актывіст пасьля сямі сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю. 16 студзеня ён удзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. 8 лютага судзьдзя Ленінскага суду Галіна Кужалева пакарала хлопца за несанкцыянаванае пікетаваньне:
«Мы будзем дамагацца, каб Галіну Кужалеву ўлучылі ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз, бо яна асудзіла нашу салідарнасьць з палітвязьнямі. Мы тады дзейнічалі ў рамках Канстытуцыі. Мы выказвалі сваё меркаваньне, каб вызвалілі палітвязьняў. Я й надалей буду ўдзельнічаць у акцыях. Не зьбіраюся спыняць грамадзка-палітычнай дзейнасьці», заявіў па вызваленьні з турмы Валянцін Лабачоў.
За ўдзел у акцыі салідарнасьці паплечнік Валянціна Лабачова Сяргей Нягацін адседзеў у ізалятары часовага ўтрыманьня 5 сутак. На волю выйшаў 13 лютага. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун судзьдзя Кужалева пакарала папярэджаньнем.
Салідарнасьць з пацярпелымі
Праграма «Салідарнасьць», якая пачала дзейнічаць у рэгіёнах, мае на мэце збор інфармацыі пра рэпрэсаваных і пошук магчымасьцяў, каб падтрымаць пацярпелых. У Баранавічах гараджане дапамагаюць бацьку палітыка Мікалая Статкевіча Віктару Паўлавічу, у Кобрыні — Натальлі Радзінай.
Праграма «Салідарнасьць» распачала сваю працу непасрэдна са збору інфармацыі пра пацярпелых ад рэжыму. Актывіст Партыі БНФ Віктар Клімус адзначае, што цяпер праграма прадугледжвае рэабілітацыю пацярпелых у выглядзе арганізацыі адпачынку, псыхалягічнай рэабілітацыі:
«Працягнецца і дапамога студэнтам, якіх адлічылі за палітычную дзейнасьць з ВНУ. Яны змогуць навучацца ў іншых краінах. Зьявілася праграма, якая прадугледжвае працаўладкаваньне звольненых з працы. Але пакуль яна тычыцца толькі настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ».
Кожны тыдзень жыхары Баранавічаў наведваюцца да Віктара Паўлавіча Статкевіча — бацькі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Cтаршыня баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны Віктар Сырыца: «Заходзім у госьці, размаўляем пра палітыку, пра жыцьцё. Аказваем неабходную цяпер маральную падтрымку. Цяпер Віктар Паўлавіч больш дома. Кепскае надвор’е не спрыяе. Ведаю, што Віктар Паўлавіч атрымаў два лісты ад Мікалая з турмы. Прыяжджае штотыдзень зь Менску і Марына Адамовіч».
У Ганцавічах Мая Абромчык праходзіць рэабілітацыю пасьля зьбіцьця на Плошчы міліцыянтамі. Супрацоўнікі сілавых органаў зламалі ёй нагу. Дзяўчына вымушана была перавесьціся на завочнае аддзяленьне факультэту гісторыі БДУ:
«Рабілі здымкі пералому. Сказалі, што трэба яшчэ пачакаць некаторы час. Бо рана яшчэ не загаілася. Я перавялася цяпер на завочнае аддзяленьне. Трэба здаць некалькі іспытаў, але стаўленьне на факультэце пакуль даволі прыязнае».
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Улада дэманструе сілу
У Мазыры мясцовы аддзел КДБ выклікае на допыты актывістаў, якія ўдзельнічалі ў выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты альбо назіралі за галасаваньнем на баку апазыцыі.
Учора мазырскія чэкісты дапыталі Рыгора Крывіцкага, актывіста выбарчага штабу Андрэя Саньнікава:
«Дапытвалі ў якасьці сьведкі — Прыходзька, опэрупаўнаважаны. У позьве было — зьявіцца да Прыходзькі В.В., і я да яго зьявіўся. Думаюць, магчыма, нешта ўведаем — на ўсялякі выпадак. Я даў падпіску пра неразгалошваньне».
На пачатку лютага мазырскія апэратыўнікі правялі ператрус у кватэры пэнсіянэра Крывіцкага, але нічога не забралі. У Менск 19 сьнежня спадар Крывіцкі ня езьдзіў.
Дапыталі ў КДБ як сьведку й Аляксандара Кавальчука, які таксама ў Менск ня езьдзіў. І не таму, што не хацеў, а таму, што ў ягонай аўтамашыне ў дзень асноўнага галасаваньня прабілі ажно два колы:
«Сувязь знайшлі, бо я — давераная асоба Віталя Рымашэўскага. Чатыры гадзіны ішоў допыт. Яно ж усё ідзе, як хвалі па вадзе, калі каменьчыкі кідаюць — ад цэнтру да пэрыфэрыі. У Менску зрабілі, у Гомелі зрабілі — і дайшлі да Мазыра. Ну, а пасьля дойдуць да меншых гарадоў. Так у іх, мабыць, робіцца. Хутчэй за ўсё, хочуць трошкі прытрымаць ініцыятыву, каб менш рыпаліся».
Выклікалі позвай у Мазырскі аддзел УКДБ і праваабаронцу Ўладзімера Целепуна. Аднак ён на допыт учора не хадзіў, паколькі лекуецца зараз у шпіталі. Позву яму прынесла ў шпіталь жонка.
Целяпун: «У позьве тут не пазначаны нумар тэлефона. Калі б быў пазначаны, дык я б іх папярэдзіў бы, што ў мяне аб’ектыўная прычына і я не магу зьявіцца».
Як лічыць спадар Целяпун, праз масавыя ператрусы і допыты ў цэнтры і рэгіёнах улада дэманструе «слабой» апазыцыі сваю ўласную «сілу»:
«Усіх, у каго правялі ператрусы, — усіх у гэтыя дні выклікалі на допыт. Сваімі дзеяньнямі моцная ўлада праз свае так званыя моцныя структуры паказвае сваю „моц“ перад „слабой“ апазыцыяй».
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Сёньня — яшчэ адзін прысуд і ператрус
Вадзіма Кабанчука, сябра БХД і ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага, асудзілі сёньня на 10 сутак за ўдзел у Плошчы. У кватэры гарадзенскай актывісткі Веранікі Лемяноўскай адбыўся ператрус.
З судом над Вадзімам Кабанчуком адбылася амаль дэтэктыўная гісторыя. Пасьля яго затрыманьня на памежным пераходзе Каменны Лог з сотняй газэтаў пра выбары ў Беларусі зьявілася інфармацыя, што там на яго нібыта склалі пратакол за супраціў мытнікам.
Але ўжо ўчора стала вядома, што ў Ашмянах яго не судзілі, а павезьлі ў Менск на Акрэсьціна, а там паведамілі, што ў аўторак у судзе Маскоўскага раёну адбудзецца працэс. Маці Вадзіма, спадарыня Таіса, ад самай раніцы дзяжурыла ў Маскоўскім судзе, сябры Вадзіма тэлефанавалі ва ўсе судовыя канцылярыі Менску — бяз вынікаў.
І толькі ў абед Таіса Кабанчук паведаміла нашаму радыё, што ўдалося датэлефанавацца ў турму на Акрэсьціна, і там спраўдзілі, што Вадзім асуджаны на 10 сутак, але фармулёўку прысуду не ўдакладнілі:
…а там нам увесь час адказвалі, што ня маюць ніякай інфармацыі і нібыта ў іх ня будзе ніякага суду.
Вось як гэты судовы працэс ахарактарызаваў адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі:
«Сам факт правядзеньня судоў такім чынам папросту ганебны. Ён яшчэ раз сьведчыць пра тое, што судовай сыстэмы ў нас няма».
Напярэдадні вечарам у кватэры моладзевай актывісткі Веранікі Лемяноўскай адбыўся ператрус. Вераніку разам з Надзеяй Крапівінай затрымалі ўначы ў нядзелю ў цэнтры горада з улёткамі і налепкамі «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Дашкевічу!». У пастарунку на іх склалі пратаколы.
Сама Вераніка ня стала чакаць прысуду і ўжо зьехала ў Польшчу, дзе яна навучаецца. Яе бацька Мікола Лемяноўскі паведаміў, што ў іх сканфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, газэту «Наша ніва» і стары самвыдатаўскі бюлетэнь.
Мікалая Лемяноўскага ўразіла тое, што сыстэмныя блёкі ніхто не апячатваў, копіі дакумэнту аб канфіскацыі таксама давялося дамагацца. Са слоў Лемяноўскага, гэта ўразіла і панятых:
«Пачаў запісваць, што сыстэмныя блёкі апячатваюцца пячаткай 04. Я яму кажу — калі ласка, апячатайце. А ён — ой, у нас няма пячаткі. Адзін з панятых абурыўся: маўляў, прабачце, я тут ніхто і мне ўсё роўна, але ж так ня робіцца. Вы потым паназапісваеце там чаго захочаце чалавеку, і ён да канца веку ня выйдзе з турмы».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Тацяну Шамбалаву паставілі на прафіляктычны ўлік у КДБ
Былая давераная асоба Рымашэўскага Тацяна Шамбалава пастаўленая на прафіляктычны ўлік у Магілёўскай абласной управе КДБ. Камітэтчыкі афіцыйна папярэдзілі актывістку пра недапушчальнасьць супрацьпраўных паводзінаў.
Магілёўскую ўправу КДБ Тацяна Шамбалава наведала сёньня. Туды яе выклікалі позвай, якую ўчора надвячоркам прывёз ёй дахаты опэрупаўнаважаны КДБ Андрэй Махуноў. На прафіляктычны ўлік актывістку паставілі 9 лютага. Падпісаў распараджэньне кіраўнік управы Ігар Сяргеенка. Што маюць на ўвазе камітэтчыкі пад «недапушчальнасьцю супрацьпраўных паводзінаў», тлумачыць сама актывістка:
«За дзейнасьць у складзе незарэгістраванай у вызначаным парадку партыі „Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“. А таксама за ўдзел 19 сьнежня ў Менску ў несанкцыянаваным мерапрыемстве „Плошча“. Знакаміты артыкул 193.1 (пра незарэгістраваныя арганізацыі), які супярэчыць і Канстытуцыі, і міжнародным пагадненьням. Вінаватай ні ў чым я сябе не лічу і не лічу, што мае паводзіны даюць падставы меркаваць, што я магу зрабіць нейкае правапарушэньне».
Тацяна Шамбалава будзе абскарджваць вынесеныя ёй Камітэтам дзяржбясьпекі папярэджаньні. За ўдзел у Плошчы актывістка адседзела дзесяць сутак арышту. На знак пратэсту галадала.
На допыт у КДБ выклікалі і сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова. Позву яму ўручылі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Сёньня актывіст пасьля сямі сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю. 16 студзеня ён удзельнічаў у Магілёве ў акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. 8 лютага судзьдзя Ленінскага суду Галіна Кужалева пакарала хлопца за несанкцыянаванае пікетаваньне:
«Мы будзем дамагацца, каб Галіну Кужалеву ўлучылі ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз, бо яна асудзіла нашу салідарнасьць з палітвязьнямі. Мы тады дзейнічалі ў рамках Канстытуцыі. Мы выказвалі сваё меркаваньне, каб вызвалілі палітвязьняў. Я й надалей буду ўдзельнічаць у акцыях. Не зьбіраюся спыняць грамадзка-палітычнай дзейнасьці», заявіў па вызваленьні з турмы Валянцін Лабачоў.
За ўдзел у акцыі салідарнасьці паплечнік Валянціна Лабачова Сяргей Нягацін адседзеў у ізалятары часовага ўтрыманьня 5 сутак. На волю выйшаў 13 лютага. Беспартыйную шматдзетную маці Натальлю Шкадун судзьдзя Кужалева пакарала папярэджаньнем.
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА