Фёдар Мірзаянаў прызнаны падазраваным паводле крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня.
Сёньня ён быў прымусова дастаўлены ў сьледчае ўпраўленьне па вуліцы Сапёраў у Менску, як сьведка, але затым ён быў зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна ўжо ў якасьці падазраванага, паведамляе «Еўрарадыё».
Фёдар Мірзаянаў — студэнт 3 курсу Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Ён адбыў 15-сутак адміністрацыйнага арышту.