За кіпучай чэкісцкай работай. 20 студзеня

Хроніка рэпрэсіяў. Ператрусы, затрыманьні, допыты ў КДБ і міліцыі працягваюцца ў розных гарадах Беларусі.


Старшыня бабруйскай АГП адмаўляецца ісьці на допыт

Старшыню бабруйскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Бузінаева выклікаюць да начальніка гарадзкой міліцыі. Актывіст адмаўляецца ісьці й не выключае, што заўтра яго даставяць у міліцыю сілай.

Аштрафаваны за акцыю ля КДБ: «Прастаяў са зьнічкай 30 сэкунд»

Удзельнікі акцыі салідарнасьці зь вязьнямі турмы КДБ расказалі, як іх затрымлівалі і як судзілі.

Ні дня бяз допытаў

Моладзевыя актывісты, якія ў рэгіёнах удзельнічалі ў выбарчай кампаніі на баку апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, атрымліваюць выклікі на допыты ў КДБ і міліцыю.

За ўдзел у акцыі 19 сьнежня працягваюць судзіць

Суткі нічога не было вядома пра маладафронтаўца Ўладзімера Яроменка, якога ў сераду супрацоўнікі КДБ забралі з дому на допыт у якасьці сьведкі па масавых беспарадках 19 сьнежня. Сёньня сябры яго знайшлі ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Васілевічу выстаўлена абвінавачаньне

Ільлю Васілевічу
, аднаму з падазраваных у крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 19 студзеня выставілі абвінавачаньне. Васілевіч стаў 33-м грамадзянінам, якога вінавацяць па справе аб падзеях 19 сьнежня.

За акцыю салідарнасьці — 70 і 700 тысяч штрафу

Наваполацкі гарадзкі суд аштрафаваў мясцовых актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава за акцыю салідарнасьці 19 студзеня.


У Наваполацку будуць судзіць Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава

19-га студзеня актывісты зладзілі акцыю салідарнасьці — выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі "Свабоду зьняволеным!" і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.