Беларусь ня будзе бліжэйшым часам пазычаць грошы за межамі краіны. Таксама не чакаецца ў Беларусі і «абвальнай, шокавай, за бесцань прыватызацыі». Такія ўстаноўкі сёньня даў ураду Аляксандар Лукашэнка.
18 студзеня кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаньнях разьвіцьця эканомікі. Удзельнічалі міністры абноўленага ўраду, чыноўнікі Адміністрацыі, банкіры. Падчас нарады і прагучалі згаданыя ўстаноўкі. Так, Лукашэнка заявіў:
«Ніякіх зьнешніх дурных пазыкаў пад вялікія працэнты ня будзе. З гэтымі трэба разьлічыцца. Ніякага друкаваньня грошай. Гэта — правільны падыход, і ніякія спрэчкі тут немагчымыя».
Эканаміст Міхась Залескі называе гэтыя выказваньні «трывіяльнымі»:
«Сапраўды, пазычаць грошы на кепскіх умовах ня трэба. Друкаваць грошы ня трэба. А чаму пра гэта гаворыцца зараз, я ня ведаю. Гэта трэба было два гады таму сказаць.
На сёньняшні дзень 20% валютнай выручкі ідзе на абслугоўваньне запазычанасьці. І можа стацца так, што калі Расея выставіць сур’ёзныя ўмовы па нафце, то мы ня зможам без дадатковых пазыкаў абслугоўваць тыя, што ўжо ў нас ёсьць».
Лукашэнка сказаў сёньня таксама, што ў Беларусі ня будзе «абвальнай, шокавай, за бесцань прыватызацыі»:
«Не сьпяшайцеся прадаваць. Падымецца эканоміка, ва ўсім сьвеце ідзе рост. Вырасьце кошт актываў, як вы гэта называеце, вырасьце кошт прадпрыемстваў. Вось тады мы і паглядзім, што прадаваць і за колькі…»
Спадар Залескі ўпэўнены, што прыватызацыі ў Беларусі, пакуль ёй кіруе Аляксандар Лукашэнка, ня будзе:
«Ні абвальнай, ні шокавай, ніякай. Таму што ўсе гады ён гаворыць адно і тое ж: ня дам паганіць лапця. У выніку той, хто хоча, можа паглядзець асноўных бэнэфіцыяраў на тых асноўных прадпрыемствах, якія ў нас ніхто шокава не прыватызаваў. Банкі належаць рускім, а не беларусам. „Зьнешэканомбанк“, „Белпрамбудбанк“. Так што няхай ён гаворыць гэта каму-небудзь іншаму».
Пра тое, што шырока заяўленая лібэралізацыя беларускай эканомікі насамрэч разыходзіцца з канкрэтнымі справамі, кажа і старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін:
«Бізнэс у нашай краіне падтрымліваць ня трэба. Яму трэба не перашкаджаць. Але што мы насамрэч бачым? Толькі за апошнія два тыдні Нацыянальны банк фактычна забараніў аплачваць імпарт — сталі больш жорсткія ўмовы, больш жорсткі кантроль. Забаронена аплата імпарту за кошт крэдытаў. Спэцыяльная камісія вызначыла імпартэраў рыбы ў Беларусь. Ну ў якой рынкавай краіне такое можа быць?! Хай той, хто хоча, і вязе гэтую рыбу. Але ж — не.
Старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму выдае загад, каб кіраўнікі ўсіх суб’ектаў гаспадараньня, незалежна ад формы ўласнасьці, атрымлівалі ад аблвыканкаму дазвол на замежныя камандзіроўкі. Ну, які гэта рынак?! Тое, што робіцца, — гэта крокі ад рынку ў супрацьлеглы бок».
18 студзеня кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаньнях разьвіцьця эканомікі. Удзельнічалі міністры абноўленага ўраду, чыноўнікі Адміністрацыі, банкіры. Падчас нарады і прагучалі згаданыя ўстаноўкі. Так, Лукашэнка заявіў:
«Ніякіх зьнешніх дурных пазыкаў пад вялікія працэнты ня будзе. З гэтымі трэба разьлічыцца. Ніякага друкаваньня грошай. Гэта — правільны падыход, і ніякія спрэчкі тут немагчымыя».
Эканаміст Міхась Залескі называе гэтыя выказваньні «трывіяльнымі»:
«Сапраўды, пазычаць грошы на кепскіх умовах ня трэба. Друкаваць грошы ня трэба. А чаму пра гэта гаворыцца зараз, я ня ведаю. Гэта трэба было два гады таму сказаць.
На сёньняшні дзень 20% валютнай выручкі ідзе на абслугоўваньне запазычанасьці. І можа стацца так, што калі Расея выставіць сур’ёзныя ўмовы па нафце, то мы ня зможам без дадатковых пазыкаў абслугоўваць тыя, што ўжо ў нас ёсьць».
Лукашэнка сказаў сёньня таксама, што ў Беларусі ня будзе «абвальнай, шокавай, за бесцань прыватызацыі»:
«Не сьпяшайцеся прадаваць. Падымецца эканоміка, ва ўсім сьвеце ідзе рост. Вырасьце кошт актываў, як вы гэта называеце, вырасьце кошт прадпрыемстваў. Вось тады мы і паглядзім, што прадаваць і за колькі…»
Спадар Залескі ўпэўнены, што прыватызацыі ў Беларусі, пакуль ёй кіруе Аляксандар Лукашэнка, ня будзе:
«Ні абвальнай, ні шокавай, ніякай. Таму што ўсе гады ён гаворыць адно і тое ж: ня дам паганіць лапця. У выніку той, хто хоча, можа паглядзець асноўных бэнэфіцыяраў на тых асноўных прадпрыемствах, якія ў нас ніхто шокава не прыватызаваў. Банкі належаць рускім, а не беларусам. „Зьнешэканомбанк“, „Белпрамбудбанк“. Так што няхай ён гаворыць гэта каму-небудзь іншаму».
Бізнэс у нашай краіне падтрымліваць ня трэба. Яму трэба не перашкаджаць..