Перад выбарамі урад Беларусі пайшоў на невялікае падвышэньне пэнсіяў, заробкаў бюджэтнікам, стыпэндыяў, дапамогу ў доглядзе за дзецьмі. Наколькі істотная і чым выкліканая гэтая падтрымка электарату.
Галоўная прыкмета набліжэньня важнай палітычнай кампаніі — нязначнае падвышэньне матэрыяльных выплат, што афіцыйнай прапагандай падаецца як асабісты клопат кіраўніка дзяржавы пра народ. Гэтым разам сцэнар паўтарыўся: ад лістапада павялічаны памер працоўных і сацыяльных пэнсіяў. У сярэднім падвышэньне склала 10%. Гэта мала адбілася на сямейных бюджэтах. Але значная частка пэнсіянэраў любы падобны жэст уладаў успрымае з удзячнасьцю.
Эканаміст, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2001 году Ўладзімер Ганчарык кажа, што ў Беларусі ў прынцыпе ёсьць асобныя катэгорыі грамадзян, якія могуць аднесьці сябе да "забясьпечаных" — тыя ж вайсковыя пэнсіянэры, былыя дэпутаты ды міністэрскія чыноўнікі. Але ж казаць пра іншых не выпадае:
"Абсалютная большасьць людзей пры цяперашніх цэнах думаюць зусім не пра тое, каб кудысьці за гэтыя грошы паехаць, а пра тое, што гэтых грошай не хапае на самыя неабходныя прадукты харчаваньня і аплату кватэры. Было б лепш, каб пытаньнем задаліся самі людзі: чаму ў нас самыя высокія тэмпы росту цэнаў і самі па сабе цэны ўжо адны з самых недаступных ня толькі ў Эўропе, а ў цэлым у сьвеце?".
Нягледзячы на нязначнае падвышэньне пэнсіі беларусаў таксама застаюцца аднымі з самых нізкіх у Эўропе. Сярэдні памер сацыяльнай пэнсіі з улікам перадвыбарчага падвышэньня складае 244 тысячы рублёў. Мінімальная пэнсія па ўзросьце складае 319 тысяч.
Гэтаксама ўказам Лукашэнкі падвышаны памер стыпэндый студэнтам і навучэнцам сярэдніх спэцыяльных устаноў. Мінімальная выплата цяпер складае 113 тысяч рублёў. У суседняй Польшчы гэтая сума перавышае заробкі многіх беларусаў —300—400 даляраў.
Заробкі бюджэтнікам таксама падвышаныя на 10 працэнтаў. Але да абяцаных 5 гадоў таму 500 даляраў бюджэтнікі не дацягнулі – у сярэднім яны маюць 420 даляраў.
Улады абяцаюць, што ад наступнага году сярэдняя зарплата ўсё ж складзе 500 даляраў, а да 2015-га перавысіць 1000. Як лічаць незалежныя эканамісты, такіх паказьнікаў можна дасягнуць толькі ў адным выпадку — шляхам далейшага росту зьнешняй запазычанасьці Беларусі.
На думку фінансавага аналітыка Сяргея Чалага, атрымаць новыя крэдыты будзе складаней. Між тым ужо цяпер салідарны доўг Беларусі складае 2500 даляраў на кожнага грамадзяніна:
"Справа ў наступным: асноўная пагроза ў тым, што рэфінансаваньне давядзецца праводзіць, хутчэй за ўсё, ужо пад рынкавы працэнт. Гэта ў тым выпадку, калі ня ўдасца дамаўляцца, скажам, з Расеяй наконт рэфінансаваньня, калі ня ўдасца дамаўляцца зь міжнароднымі фінансавымі інстытутамі кшталту МВФ ці Ўсясьветнага банку. Рынкавы працэнт для нас зараз крыху ніжэйшы за 9%, што вельмі істотна. Бо ранейшыя нашы пазыкі — перадусім расейскія і Міжнароднага валютнага фонду — ацэньваліся прыкладна ў 3,5—4,5%. То бок яны былі досыць ільготныя. Але цяпер сытуацыя можа зьмяніцца кардынальна".
Бальшыня альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў у прэзыдэнты падчас тэлевізійных выступаў сыходзіліся на думцы: да выбараў улады штучна падтрымліваюць ілюзію спакою на фінансавым рынку, хоць насамрэч фінансавая сыстэма — за крок ад абвалу. На думку аналітыкаў, становішча ў фінансавай сфэры нагадвае тое, якое склалася ў першыя дні 2009 году — тады рубель у адзін момант страціў адразу 20% кошту, а менш чым за месяц стаў таньнейшы на траціну. За наступныя ж паўгода заробкі ў даляравым эквіваленце зьменшыліся напалову.