Больш за 20 чалавек — чатыры былыя кандыдаты ў прэзыдэнты, іх давераныя асобы, кіраўнікі штабоў — застаюцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Як трымаюцца іх сем’і, ці трапляюць да родных зьвесткі з так званай «амэрыканкі»?
Жонка Ўладзімера Някляева Вольга свайго сумнага настрою не хавае:
«Ніякіх навін наагул няма. Адвакатаў дагэтуль не дапускаюць, быў толькі адзін допыт, і ўсё. Сам-насам ён з адвакатамі не сустракаўся».
Карэспандэнтка: «А на вашы скаргі нейкія адказы былі?»
«Адказаў пакуль няма. На маю скаргу, што я ў пракуратуру падавала, тэрмін — месяц. А скарга ў суд Цэнтральнага раёну, што адвакаты падавалі, павінна разглядацца днямі. Працягваюць парушаць усе правы. Не даходзяць лісты — тут таксама парушэньне. Не выконваюць законы, а хочуць, каб іх выконвалі ўсе астатнія».
Адвакат Алеся Міхалевіча таксама са сваім падабаронным не сустракаўся. Учора сем адвакатаў праседзелі цэлы дзень у чарзе — і ніводнай сустрэчы не было, распавяла жонка Мілана:
«Прыйшоў адказ — у прадастаўленьні спатканьня мне адмоўлена. І зьмену меры стрыманьня лічаць немэтазгоднай. Ня ведаю, ці даходзяць яму лісты, бо ўжо больш за тыдзень адвакат яго ня бачыў. Нам не прыйшло нічога».
Карэспандэнтка: «А як ваша старэйшая дачка?»
«Мы стараемся яе падтрымліваць. Разумны шлях падказала мая калега: „Такім татам трэба ганарыцца, і ня трэба плакаць і жаліцца“. Леся, канечне, вельмі складана ўсё гэта пераносіць, але мы прыдумляем ёй вельмі шмат спраў, заняткаў, каб не было калі пераймацца: яна піша лісты тату, паштоўкі, вядзе дзёньнік, каб пасьля распавесьці тату, чым яна займалася».
Жонка даверанай асобы Андрэя Саньнікава Зьмітра Бандарэнкі Вольга распавяла:
«Няма ніякіх навінаў. Адвакатаў ні да кога не пусьцілі. Адвакаты сядзяць днямі і чакаюць, а дапускаюць іх толькі на допыты. Хаця паводле заканадаўства адваката павінны дапускаць на першае патрабаваньне падабароннага. Але ў КДБ ня так. Толькі на допытах яны іх бачаць. Лісты не даходзяць ні да нас, ні ад нас. Адтуль нас пакуль нічым ня радуюць».
Жонка Ўладзімера Кобеца, кіраўніка штабу Саньнікава — Ульяна Кобец кажа:
«Прынамсі на ўчорашні дзень я атрымала зьвесткі, што нічога не даходзіць. Лістоў яны не атрымліваюць. У Валодзі вялікія праблемы са зрокам. У яго зрок сам па сабе ня вельмі добры, а зараз ён проста страчвае зрок».
Марына Фядута, жонка Аляксандра Фядуты, распавяла пра свайго мужа:
«Учора быў адвакат. Шукаюць абвінавачаньні яшчэ. Пад падпіску аб нявыезьдзе яго не выпускаюць».
Карэспандэнтка: «А як пачувае сябе Аляксандар? Як яго здароўе?»
«Хацелася б, каб часьцей мералі ціск. Бо таномэтар я перадала, але ён жа ня ў камэры, а ў дактароў. Пакуль настрой у яго больш-менш нічога, кажа, што нічога не зьдзяйсьняў проціпраўнага і процізаконнага. Лісты не даходзяць ні ад яго, ні нашы туды. Трэба пісаць скаргу, бо гэта непрыстойна. Жорсткі сьпіс зрабілі для перадач літаральна з учорашняга дня. Толькі каўбасу можна, а нават мяса вэнджанага нельга, печыва нельга перадаваць — толькі сухары і сушкі. Сыр нельга, арэхі нельга, сухафрукты нельга. Можа, турма і ёсьць турма…»