У дачыненьні да тых, хто браў удзел у мітынгу 19 сьнежня і быў арыштаваны, улады працягваюць рэпрэсіі — звальняюць з працы. Ужо вядомыя прынамсі два выпадкі: у Горадні забралі ліцэнзію ў адвакаткі Валянціны Бусько; у Барысаве мусіла звольніцца мэдсястра Ірына Панкавец.
Гарадзенскі адвакат Валянціна Бусько звольненая з абласной калегіі адвакатаў у выніку падзей 19 сьнежня. Валянціна Бусько была затрыманая падчас мітынгу на плошчы Незалежнасьці, адбыла 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
"Сёньня я была на працы, дзе мяне ўжо азнаёмілі з пастановай, якая была прынятая ўчора, у маю адсутнасьць, пра тое, што мяне выключаюць з адвакатаў Гарадзенскай абласной калегіі і пазбаўляюць маёй ліцэнзіі аб адвакацкай дзейнасьці. Гэтую пастанову яны сёньня выдалі мне на рукі".
Валянціна Бусько працавала адвакатам з 1996 году. 19 сьнежня жанчына была ў Менску ў гасьцях. Адвакатка галасавала за Андрэя Саньнікава і была перакананая, што афіцыйна абвешчаныя вынікі выбараў разыходзяцца з рэчаіснасьцю, таму і прыйшла на плошчу.
"Я ўвогуле апалітычны чалавек, далёкая была ад палітыкі. Але лічу, што мая прысутнасьць на мітынгу ня можа скампрамэтаваць калегію адвакатаў, гонар адвакатуры і ўвогуле гонар адваката. Бо гэта маё права".
Валянціна Бусько нязгодная з рашэньнем прэзыдыюму калегіі адвакатаў і кажа, што будзе абскарджваць яго ў судзе.
Ірына Панкавец працавала мэдычнай сястрой у адной зь сярэдніх школ Барысава. Пасьля 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу на плошчы Незалежнасьці жанчыну выклікалі да дырэктара. "Мяне, як кажуць, паставілі перад фактам. Маўляў, бралі па кантракце, і зараз працягнуць кантракт немагчыма. У выніку 18-м сьнежня афармляюць звальненьне паводле згоды бакоў", — паведаміла Ірына Панкавец.
Жанчына згадвае падзеі на плошчы Незалежнасьці. Кажа, што пазьбегнуць затрыманьня было немагчыма, бо тых, хто спрабаваў вырвацца за кола амапаўцаў, бязьлітасна білі дубінкамі.
"Ну, стаялі мы, слухалі, крычалі. Тут вылятаюць гэтыя чорныя і пачынаюць нас з вугла ў вугал ганяць. Мы шукалі кутка, дзе б выбрацца, але тут пачалі біць. Было вельмі жахліва. Гэтыя шчыты, гэтае ляпаньне — псыхалягічна было вельмі жахліва. Бачылі, як людзі прарываліся, але я асабіста пабаялася туды прарывацца, бо вельмі білі людзей. Па галовах білі, па нагах. Людзі валіліся, падымаліся, а іх зноў гналі і білі, чым маглі".
У ізалятары на Акрэсьціна Ірына Панкавец пазнаёмілася з Ірынай Халіп, якую там дапытвалі разам з астатнімі. Пазьней яны разам былі амаль дзень у камэры ў ізалятары на вуліцы Скарыны. "Яна ўсіх нас весяліла і падтрымлівала, яна вельмі моцная і добрая жанчына", — згадвае Ірына Панкавец пра жонку Андрэя Саньнікава. Ірына Панкавец бачыла, як з ізалятара на Скарыны Ірыну Халіп павезьлі ў асобным аўтамабілі. Як потым высьветлілася — у ізалятар КДБ, дзе жонку экс-кандыдата на прэзыдэнта трымаюць дагэтуль.
Допыты некаторых адміністрацыйна арыштаваных за падзеі 19 сьнежня працягваюцца і зараз, пасьля іх вызваленьня. Паводле праваабаронцаў, 5 студзеня на беларуска-літоўскай мяжы зьнялі зь цягніка, які ішоў у Літву, студэнта ЭГУ Глеба Хамутова. Малады чалавек адбыў у Жодзінскім СІЗА 12 сутак. Ён ехаў на вучобу ў Вільню. У той жа дзень, 5 студзеня, у Менску ў межах крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня дапытвалі Антона Клімко, Вольгу Жураўлёву, Рамана Грыцэвіча. Паводле праваабаронцаў, з допыту ў КДБ не вярнуўся актывіст "Гавары праўду" Павал Вінаградаў.