Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.
"У мяне няма спадзеву на справядлівае рашэньне Вярхоўнага суду. Магчыма, мая заява нават ня будзе прынятая да разгляду. Тым ня менш, я перакананы, што падаць заяву з просьбай перагледзець рашэньне ЦВК з улікам парушэньняў, я мусіў. А рашэньне па маёй заяве няхай застанецца на сумленьні беларускіх уладаў", – заявіў Рыгор Кастусёў, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.