Рыгор Кастусёў сёньня заявіў, што ня бачыць сэнсу прысутнічаць на разглядзе сваёй скаргі ў ЦВК.
"Сьмешна і недарэчна было б чакаць, што Ярмошына прызнае і асудзіць фальсыфікацыі. Больш за тое, ва ўмовах, калі выбары праведзены з грубейшымі парушэньнямі, а за кратамі знаходзяцца кандыдаты ў прэзыдэнты і сотні грамадзянаў Беларусі, я лічу для сябе непрымальным размаўляць зь Ярмошынай і дазваляць уладам рабіць выгляд, што ў краіне існуюць нейкія законныя і справядлівыя працэдуры. Мая скарга была пададзеная з адной мэтай — ясна і выразна зафіксаваць пазыцыю аб тым, што выбары ня могуць быць прызнаныя. І тыя сотні фактаў, што ўтрымлівае мая скарга, сталіся цяпер фактам для гісторыі, каб ніхто з тых, хто сёньня вінаваты ў фальсыфікацыях, пазьней ня мог апраўдацца, кажучы, што прэтэнзіяў не было.
Сёньня на паседжаньні ЦВК будзе прысутнічаць мой прадстаўнік Алесь Лагвінец, які выступіць з прамовай і пакіне гэтае паседжаньне, не чакаючы ягоных цалкам прадказальных вынікаў. Лічу, што сёньня справядліва ацаніць усё, што зрабілі ўлады цягам гэтай кампаніі і ў дні пасьля выбараў, можа толькі беларускае грамадзтва, міжнародная супольнасьць і Бог", — заявіў былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі.