Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржбясьпекі. Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар камітэту ў абарону правоў зьняволеных «Над бар’ерам» Цімафей Дранчук.
У ноч на 23 сьнежня Марцалеў быў зьняты зь цягніка Менск — Варшава беларускімі памежнікамі ў Берасьці і перададзены міліцыі. Ён ехаў у Варшаву на запрашэньне польскага тэлеканалу «Белсат» на запіс перадачы. Да раніцы 24 сьнежня Марцалева трымалі ў найбліжэйшым райаддзеле міліцыі, пасля чаго сувязь зь імі перарвалася.
Пра месцазнаходжаньне палітыка стала вядома толькі вечарам 24 сьнежня, калі яго сваякам патэлефанавалі зь СІЗА КДБ і паведамілі, што Марцалеў зьяўляецца падазраваным па справе аб масавых непарадках у Менску 19 сьнежня.
Мікола Статкевіч зьяўляецца адным зь сямі экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якія праходзяць у якасьці падазраваных па гэтай крымінальнай справе. У СІЗА КДБ ён аб’явіў галадоўку і адмовіўся ад дачы паказаньняў. Паводле зьвестак праваабаронцаў, статус падазраваных маюць 22 чалавекі. Марцалеў, такім чынам, стаў 23-м.
Сяргей Марцалеў у якасьці даверанай асобы Статкевіча 5 сьнежня ўдзельнічаў у дэбатах кандыдатаў у прэзыдэнты на першым канале беларускага радыё.