Пра гэта "Свабодзе" паведамілі аднапартыйцы экс-кандыдата на прэзыдэнта з "Народнай грамады" са спасылкай на яго адваката.
"Мікалай знаходзіцца ў СІЗА КДБ, ён адмовіўся прымаць ежу з моманту затрыманьня. Аднак ён не хацеў пра гэта паведамляць у СМІ, каб гэта не выглядала як дэклярацыя. Менавіта гэта пераконвае нас у сур'ёзнасьці ягоных намераў. Ведаючы ягоны характар, мы ўсур'ёз выказваем занепакоенасьць ягоным жыцьцём і здароўем", — заявіў ягоны паплечнік Сяргей Марцалеў.
Апрача таго, Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні сьледчым.