Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў моцна зьбіты і "ўяўляе зь сябе жудаснае відовішча", заявіў адвакат палітыка Павал Сапелка.
Сапелка сустракаўся са сваім падабаронным вечарам 20 сьнежня. Саньнікаў зьбіты і "практычна ня можа перасоўвацца", адзначыў БелаПАН адвакат.
"Нага ў яго ці то моцна ўдарана, ці то вывіхнута. Яму там нават не паставілі дыягназу, хоць у мяне склалася ўражаньне, што яна можа быць і зламаная. Акрамя гэтага, яго білі па галаве, таму аддаленыя наступствы адчуваюцца. Траўмаваныя ў яго і рукі — на іх гематомы", — расказаў пра Саньнікава ягоны адвакат.
Сапелка ня ведае, калі ў наступны раз зможа сустрэцца са сваім падабаронным: "Справа ў тым, што зараз вельмі шмат затрыманых у КДБ, а ізалятар камітэту мае абмежаваныя магчымасьці па адначасовым прыманьні наведнікаў. Чакаю, калі будзе наступнае сьледчае дзеяньне".
Міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў сёньня сказаў журналістам, што затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў "абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць",