04.30 Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына абвясьціла, што на выбарах прэзыдэнта Беларусі перамог Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 79,67% галасоў. Паводле агучаных ЦВК папярэдніх вынікаў галасаваньня, за яго прагаласавалі 5 млн. 122 тыс. выбарцаў.
04.05 Па інфармацыі віцебскай дэмакратычнай актывісткі Вольгі Карач, затрыманыя актывісткі Хрысьціна Шацікава і Марыя Войнава.
4.00 У Менску затрыманая намесьніца старшыні "Маладога фронту" Анастасія Палажанка. Па тэлефоне яна паведаміла БелаПАН, што яе затрымалі людзі, якія прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. У тры гадзіны ночы 20 сьнежня ў прыватны дом, дзе яна пражывае з бацькамі, прыйшло прыкладна 15 грамадзян у цывільным.
03.30 У Менску адбываецца ператрус у штабе Ўладзімера Някляева, паведамляе сайт кандыдата ў прэзыдэнты. Тэлефоны Рымашэўскай і Дзьмітрыева не адказваюць.
03.25 Ірына Красоўская паведаміла, што Андрэй Саньнікаў даслаў ёй СМС-паведамленьне, што ён знаходзіцца ў КДБ.
02.40 У Анатоля Лябедзькі выламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру. Палітыка схапілі і зьвезьлі ў невядомым кірунку на белым "Мэрсэдэсе" з нумарамі Менскай вобласьці.
02.00 Да Анатоля Лябедзькі ў кватэру ломіцца міліцыя – паведаміла сакратарка АГП Аксана Крашчановіч.
00.40 Распавядае назіральнік з Горадні Сяргей Мальчык:
00.10 Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што вынікі галасаваньня на выбарах прэзыдэнта краіны будуць абвешчаныя не раней за 3-ю гадзіну ночы. Паводле Ярмошынай, у сувязі «зь вядомымі падзеямі», пакуль апрацаваны 51% бюлетэняў. Яна сказала, што Цэнтарвыбаркам нямог працаваць ва ўмовах, калі апазыцыя штурмавала Дом ураду. Супрацоўнікі мусілі пагасіць сьвятло і перайсьці ва ўнутраныя памяшканьні.
22.30 Як падае наш карэспандэнт Ўладзімер Глод з Цэнтарвыбаркаму, у выбарах прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь узялі ўдзел 90,4% ад усіх выбарцаў. Найменш актыўна галасаваў Менск — 83,6%. Найбольшая колькасьць выбарцаў наведала ўчасткі ў Магілёўскай вобласьці — 93,2%. На папярэдніх выбарах 2006 года прагаласавалі 92,6% беларускіх выбарцаў.
Сацыялягчінае апытаньне на замову тэлеканалу Белсат. (Было апытана 1000 чалавек, выбарка, праз анкецёраў) Вынікі: Лукашэнка - 30,5%, Някляеў – 13,7, Саньнікаў - 10,9, Раманчук - 8,7, Рымашэўскі - 2,8 ,Статкевіч - 2,8, Цярэшчанка - 1,5, Міхалевіч - 1,3, Кастусёў - 1,2, Вус - 0,4. У другім туры за дзейнага прэзыдэнта гатовыя галасаваць 29,7, за альтэрнатыўнага - 42,7 %! Болей на www.belsat.eu.
20.30 Уладзімер Глод паведамляе з ЦВК:
20.20 Сацыялягічная служба Ecoom абвясьціла вынікі экзыт-полаў: Лукашэнка - 79,1, Кастусёў - 4,2, Раманчук - 3,1. Астатнія - "у межах статыстычнай хібнасьці".
"...Ніякіх лічбаў яны агучваць ня будуць... Старшыня сам будзе падлічваць, нікому нічога не паведамляючы, і потым усе лічбы будуць вывешаны на выніковым пратаколе на выбарчым участку". 13.51 У Магілёве й Крычаве пазбавілі акрэдытацыі двух назіральнікаў
На 12 гадзіну па ўсёй краіне прагаласавала 46,3%. Па абласьцях: Берасьцеская — 46,1%, Віцебская — 56,8%, Гомельская — 47,4%, Гарадзенская —44,5%, Менская — 47,5%, Магілёўская — 48,3%, Менск — 37%.
13.00 Прагаласаваў Віталь Рымашэўскі
Галасуе Віталь Рымашэўскі
Рэпартаж НТВ пра выбары ў Беларусі (неадцэнзураваны беларускімі ўладамі варыянт)
Выяўлены разыходжаньні ў колькасьці тых, хто прагаласаваў, па дадзеных выбарчых камісіяў і па падліках назіральнікаў кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" на 86 участках з 250.
Кампанія "За справядлівыя выбары — 2010" падрыхтавала папярэднюю справаздачу па выніках назіраньня за датэрміновым галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта. Кампанія ў пэрыяд з 14 па 18 сьнежня вяла назіраньне на 250 участках у 43 населеных пунктах. 11.00 Горадня: першая фальсыфікацыя выбараў
На ўчастку №92, які месьціцца ў школе №31 Горадні па выніках датэрміновага галасаваньня вывесілі пратакол, у якім значыцца, што датэрмінова ўзялі ўдзел у выбарах 489 выбарцаў. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі 387 выбарцаў.
Антаніна Піванос зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасаваньня ходзіць дырэктар школы №11 – пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт.
"Я лічу, што гэтага нельга рабіць, бо нельга перашкаджаць выбарцам галасаваць у зручны для іх час... Напрыклад, у Беларусі 8% скрыняў для галасаваньня празрыстыя..".
Андрэй Саньнікаў прыйшоў галасаваць першым з кандыдатам. А 9-й раніцы ён прыехаў на выбарчы ўчастак у будынак гімназіі нумар 18 на вуліцы Калініна ў Менску разам з жонкай Ірынай Халіп і сынам Данікам.
Андрэй Саньнікаў разам з сям'ёй
8.40 У датэрміновым галасаваньні ўдзельнічала 23,1% выбарцаў, або 1,629 мільёнаў чалавек, паведамляе БелТА са спасылкай на ЦВК.
8.00 У Беларусі адкрыліся выбарчыя ўчасткі. Яны будуць працаваць да 20.00.
Працуе 6 390 выбарчых участкаў, у тым ліку 44 – за мяжой. Па дадзеных ЦВК, правам выбіраць валодаюць болей за 7 млн. 94 тыс. чалавек.
На выбарчым участку
На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць 10 чалавек: