«Ці сочыце за Ўсебеларускім сходам? Што можаце пра яго сказаць?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.
Спадарыня: «Па радыё слухала. Усё добрае запомніла — празь некалькі гадоў заробак падвысіцца, пэнсія, дапамога на дзяцей, каб больш дзяцей нараджалі».
Спадар: «Пісьменныя сьпічмайстры пішуць яму прамовы. Па сутнасьці, тое, што было ўчора, — гэта ягоная перадвыбарчая агітацыя. Ён расказвае адно і тое ж пастаянна, па сто разоў. Новага ён там нічога не сказаў — куча абяцанак».
Спадарыня: «Глядзела ўчора, але ня надта ўважліва. Ня ўсё слухала. Паколькі ў мяне тры ўнучкі і мне трэба за іхні праезд туды й назад пастаянна плаціць, мне запомнілася, што нібыта ў наступным годзе зробяць праезд для дзяцей бясплатным».
Спадар: «Цікава было паслухаць, што ён нам яшчэ паабяцае. Аляксандар Рыгоравіч тры гады ня ведаў, што ў насельніцтва адабралі ільготы. Учора ён гэта высьветліў і паабяцаў вярнуць. Тры гады таму наша брахлівае беларускае тэлебачаньне паказвала рэпартажы пра тое, як людзі пішуць калектыўныя лісты да прэзыдэнта з просьбаю забраць гэтыя ільготы. У якім астрале наш прэзыдэнт знаходзіўся тры гады?»
Спадарыня: «Ну, паглядзела — і выключыла. Нецікава! Ён толькі дае справаздачу пра тое, як у нас быццам бы ўсё добра й гладка. Не хачу больш гаварыць!»
Спадар: «Не, не сачу. Я наперад ведаю, што Лукашэнка скажа. Ведаю наперад, таму мне нецікава».
Спадарыня: «Усебеларускі сход я не глядзела, глядзела мая маці. Яна патэлефанавала і сказала, што доўга сьмяялася. Дарагі Аляксандар Рыгоравіч, зь яе пункту гледжаньня, узяў самае лепшае з праграмаў незалежных дэмакратычных кандыдатаў і прысвоіў гэта сабе».
Спадар: «Не гляджу й глядзець не зьбіраюся. Сабраў сваіх халуёў і выступае перад імі. Брыдка слухаць!»
Спадарыня: «А я наагул не гляджу Ўсебеларускі сход. Я лічу, што гэта абсалютна нелегітымны, незаконны орган. І лічу, што ў ім наагул нельга ўдзельнічаць сумленным людзям».
Спадар: «Ён заявіў у жывым эфіры ў дачыненьні да апазыцыі: я не дазволю як галоўнакамандуючы ўсіх сілавых структураў рэспублікі, гэтым адмарозкам выйсьці на плошчу й разьдзерці тое, што мы маем цяпер. Як гэта разумець? Прэзыдэнт хоча накіраваць сілавыя структуры супраць мірных жыхароў? Каб АМАП калечыў, забіраў нявінных людзей, якія прыйшлі выказаць сваю ідэю? Гэта проста хамства ў дачыненьні да народу!»