«Хто з кандыдатаў найбольш запомніўся вам па тэле- і радыёвыступах? Чаму?». Адказваюць берасьцейскія мінакі.
Спадар: «Я дык не змагу зараз узгадаць прозьвішчы двух кандыдатаў. Але менавіта яны атрымалі папярэджаньне ад пракуратуры за тое, што арганізавалі мітынг. А чым спадабаліся — па-першае, вельмі важна мець добрыя стасункі з Расеяй, па-другое, варта паляпшаць адносіны з Захадам. Пэнсіянэрам патрэбна павялічваць пэнсіі. Ну і асабліва ўвага павінна быць да маладых сем’яў. Дапамога з боку дзяржавы практычна ніякая сёньня».
Спадар: «Мне падаецца, што найбольш прэзэнтабельным падчас выступаў быў Андрэй Саньнікаў. Свой выступ ён пабудаваў вельмі лягічна, без запінак».
Спадар: «З усёй гэтай кампаніі, зь дзевяці чалавек, мне найбольш спадабаўся Цярэшчанка. Менавіта ён больш-меньш выклікае павагу. Менавіта яго выступ даволі аб’ектыўны. Чалавек, які бачыць, што патрэбна зрабіць, мала таго, прапануе сваю праграму».
Спадар: «Аніводзін мне асабліва не спадабаўся. Хіба, можа, запомніўся выступ Някляева. Выглядае даволі прыстойна. Хаця, мяркую, ён і сам разумее, што ня мае шанцаў на перамогу, але ён хоць даступна выступіў, данёс свае погляды. Ды і памятаем яго яшчэ зь мінулых часоў».
Спадарыня: «Ніхто не спадабаўся, зусім нічога не магу сказаць станоўчага».
Спадарыня: «Мне вельмі не спадабалася ў выступах кандыдатаў тое, што яны кепска кажуць пра дзейнага кіраўніка краіны. Навошта яны будуюць свае выступы такім чынам?»
Спадарыня: «А я яшчэ нават і ня мела магчымасьці паглядзець. Не было часу на гэта».
Спадар: «Не, я не гляджу выступы кандыдатаў. Проста не хачу, і ўсё. У выбарах буду прымаць удзел абавязкова, але на выступы не жадаю траціць час».