Выбух 25 кастрычніка ў цэху драўнянастружкавых пліт (ДСП) канцэрну "Пінскдрэў" забраў жыцьці 14 чалавек. Шасьцёра ў цяжкім стане застаюцца ў шпіталях Берасьця і Менску. Нацыянальная жалоба не абвешчана. "Свабода" працягвае цыкл рэпартэрскіх матэрыялаў зь сем'яў ахвяраў пінскай трагедыі.
У першыя хвіліны выбуху ў цэху адразу загінулі два чалавекі. Адзін зь іх — Ігар Муга, які працаваў тут слесарам-рамонтнікам.
Маці Ігара Мугі — пасьля інсульту, страціла мову, без староньняй дапамогі ня рухаецца. Бацька — 76-гадовы пэнсіянэр. У прыватным доме на пінскай вуліцы Паркавай — гора і сьлёзы:
"Піць — ня піў. Не курыў. Маліўся Богу. Яшчэ маці была здаровая, разам хадзілі ў царкву. Ён кожную нядзелю знаходзіў час для наведваньня царквы разам зь сям'ёй. Я ставіўся да гэтага станоўча, дзеткі яго прызвычаіліся. Дзетак двое — хлопчыку пяць гадоў, дзяўчынцы — 13 гадоў. Бацька для іх быў прыкладам".
Бацька Ігара, Афінаген Канстанцінавіч, кажа, што сын разам са сваёй сям'ёй жыў у ягоным доме. Сёлета ўвесну ўзяў крэдыт, зрабіў да бацькоўскага дома прыбудову і перасяліўся разам з жонкай і двума дзецьмі:
"Ён вельмі беражліва ставіўся да сваіх дзяцей. Імкнуўся будаваць сваё жыльлё. І ўсё зрабіў, нягледзячы на тое, што за кошт вялікага крэдыту. Стараўся вельмі, каб да зімы скончыць. І ўжо перасяліўся. Вось тыдзень таму назад як перайшлі туды. Усё было вельмі добра. Я вельмі быў задаволены. Але прыйшла бяда…"
Ніхто не чакаў такой трагедыі, працягвае далей бацька Ігара Мугі:
"І як пайшоў ён у панядзелак на працу... яшчэ ў нядзелю размаўлялі зь ім. Абмяркоўвалі далейшае, размаўлялі пра тое, каб прывезьці брыкет на ўсякі выпадак. І вось пайшоў ён раніцай. Выходзіць ён рана — у шэсьць, а палове на сёмую раніцы, і дзеткі яго так больш і ня бачылі".
Прадстаўнікі "Пінскдрэва", як кажа бацька Ігара Мугі, наведвалі сынаў дом, размаўлялі зь нявесткай. Але падчас пахаваньня ніхто з кіраўніцтва ня выступіў ні на могілках, ні на памінках:
"На пахаваньні плакалі ўсе. Ніхто не выступаў на пахаваньні. У чым прычына аварыі? Ніхто ж пра гэта ня скажа дакладна. Прамовы нікому не цікавыя, гэта толькі пустыя словы, я мяркую. Праўду ніхто нам ня скажа…"
Трагедыя ў Пінску: імёны і лёсы
Муга Ігар Афінагенавіч (1971—2010 гг.)

Выходзіць ён рана — у шэсьць, а палове на сёмую раніцы, і дзеткі яго так больш і ня бачылі" ...