У пачатку лістапада Беларусь плянуе наведаць зь візытам міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Пра гэта паведаміла газэта “Rzeczpospolita", спаслаўшыся на блізкую да польскага МЗС крыніцу.
Паводле зьвестак газэты, Сікорскі мае намер сустрэцца зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюзу палякаў.
У пасольстве Польшчы ў Беларусі і ў беларускім МЗС інфармацыі аб магчымым візыце Сікорскага не пацьвердзілі, але і не зьняпраўдзілі.
“Нічога не магу пракамэнтаваць. Прыйдзе час – пра ўсё даведаецеся”, – сказаў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Сікорскі наведваў зь візытам Беларусь у верасьні 2008 году. Тады сустрэча двух міністраў замежных справаў адбылася ў беларускай частцы Белавескай пушчы.
Кіраўнік МЗС Беларусі знаходзіўся зь візытам у Польшчы ў лютым сёлета.