Сёмы ўдзельнік выбарчай гонкі заявіў пра збор неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў. Ім стаў былы палітвязень Мікола Статкевіч.
Спадар Статкевіч паведаміў "Свабодзе", што ягоная ініцыятыўная група назьбірала 100 700 подпісаў і будзе працягваць кампанію да 29 кастрычніка.
Тым часам стала вядома, што Рыгор Кастусёў набліжаецца да гэтай лічбы — на сёньняшнюю раніцу за яго сабрана 98 700 подпісаў. За Віталя Рымашэўскага сабрана 89 300 подпісаў.
Больш за сто тысяч подпісаў таксама сабралі ініцыятыўныя групы:

- Аляксандра Лукашэнкі
- Уладзімера Някляева
- Алеся Міхалевіча
- Віктар Цярэшчанка
- Яраслава Раманчука
- Андрэя Саньнікава.