У Менску адбыўся перадпрэм’ерны паказ новай беларускай кінастужкі — містычнага трылеру «Масакра», які зьняў рэжысэр Андрэй Кудзіненка. Стужку паказалі ў менскім кінатэатры «Перамога» некалькім дзясяткам журналістаў.
Дзея «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагодзьдзя, пасьля жорстка здушанага паўстаньня Каліноўскага. Фільм зьняты паводле матываў знакамітай навэлы францускага пісьменьніка Праспэра Мэрымэ ды старабеларускіх легендаў.
Андрэй Кудзіненка: «Масакра — гэта азначае „крывавая бойка“, што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая мэтафара — барацьбы і за зямлю, і за каханьне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі і так далей».
У «Масакры», праекце «Беларусьфільму», зьняліся некаторыя маскоўскія акторы ды шмат знакамітых беларусаў: Аляксандар Колбышаў, Сьвятлана Зелянкоўская, Сяргей Журавель, Алег Гарбуз. Аўтар сцэнару — Аляксандар Качан, мастак-пастаноўшчык — Артур Клінаў. Стваральнікі фільму пазыцыянуюць стужку як «бульба-хорар — наша іншае кіно». Вось што кажа кінакрытык Андрэй Расінскі:
«Гатычны беларускі хорар зь вельмі адмысловымі момантамі. Не для самага „папкорнавага“ гледача, які прызвычаіўся да амэрыканскіх такіх стужак, але для гледача эўрапейскага, які ведае жанр, які любіць гэты жанр, які заўважае шматлікія цытаты і шматлікія жанравыя моманты. Гэта сьвята візуальнае, сьвята кінэматографу самога па сабе».
Героі «Масакры» гавораць на трох мовах: расейскай, беларускай ды польскай. Расейскай мовы заўважна болей, а польская ды беларуская перакладаюцца тытрамі на расейскую. Тлумачыць Андрэй Кудзіненка:
«А ў Беларусі большасьць на якой мове размаўляе? На расейскай, канечне. Чаму беларуская перакладаецца тытрамі? Мы фінансава не маглі зрабіць дзьве вэрсіі — для беларускага і небеларускага гледача. І для ўкраінцаў, і для расейцаў трэба перакладаць беларускую мову. Ёсьць яшчэ ангельскі варыянт, дзе будзе толькі ангельская мова».
Большую частку «Масакры» здымалі ў старым палацы Чацьвярцінскіх у пасёлку Жалудок, што на Шчучыншчыне. Паводле стваральнікаў фільму, ім давялося нават часткова ўмацоўваць будынак, але ўвогуле занядбаны стан палаца добра дастасаваўся да сюжэту «Масакры».
Глядацкая прэм’ера першага беларускага «бульба-хорару» прызначаная на 7 лістапада. Яна адбудзецца ў рамках кінафэстывалю «Лістапад».
У плянах творчай групы, якая працавала над «Масакрай», ужо значыцца стварэньне іншага містычнага трылеру. Працоўная яго назва — «Шляхціц Завальня». У аснове сцэнару — проза Яна Баршчэўскага, да якой мяркуюць дадаць нешта ад «Бесаў» Дастаеўскага.