8 кастрычнік Аляксандар Лукашэнка ухваліў (указ №520 ) праект пагадненьня з Расеяй аб вывазе на яе тэрыторыю «апрамененага і сьвежага высокаўзбагачанага ядзернага паліва дасьледных рэактараў» з заменай яго на нізкаўзбагачанае.
Паўнамоцтвы на падпісаньне гэтага пагадненьня атрымаў дырэктар інстытуту "Сосны" Вячаслава Куўшынава.
У сярэдзіне верасьня прадстаўнік інстытуту "Сосны" Алій Малыхін паведаміў, што на вываз паліва спатрэбіцца паўтара месяца.
У красавіку прэзыдэнт паведаміў, што Беларусь мае запасы высокаўзбагачанага ядзернага паліва, прыдатнага для вытворчасьці “бруднай” ядзернай бомбы.
"Я ня буду хаваць: у нас застаўся высокаўзбагачаны уран – сотні кіляграмаў фактычна збройнага і менш узбагачанага", – казаў Лукашэнка, – "Мы – не бананавая рэспубліка і можам захоўваць, як ужо гадоў 20 гэта робім, гэты ядзерны матэрыял... Мы хабару не бярэм і не зьбіраемся нікому прадаваць нават за вялікія грошы гэты (ядзерны) матэрыял... Мы не зьбіраемся рабіць" брудныя бомбы", – заяўляў прэзыдэнт.
Красавіцкая заява Лукашэнкі была зробленая падчас саміту аб праблемах ядзернай бясьпекі ў Вашынгтоне. На саміт не былі запрошаныя, у прыватнасьці, Іран, Паўночная Карэя і Беларусь.
Тады ў красавіку Аляксандар Лукашэнка заклікаў за сталом перамоваў вырашыць, што рабіць «з гэтай вялікай колькасьцю высокаўзбагачанага ўрану».
Магчыма, такія перамовы сапраўды адбыліся, і 8 кастрычніка А.Лукашэнка падпісаў два ўказы, якія забясьпечваюць юрыдычную аснову для вывазу з краіны «сыравіны» для вытворчасьці “брудных” бомбаў і замену «сьвежага ядзернага паліва перасоўнай АЭС "Памір-630Д" на сьвежае ядзернае паліва для крытычнага стэнда "Гіяцынт".
Указам № 521 ад 8 кастрычніка 2010 году створаныя "ўмовы для аказаньня тэхнічнай дапамогі ўрадам ЗША пры вывазе і абмене ядзернага паліва" – указам вызваляюцца ад падаткаабкладаньня усе апэрацыі па вывазу і замене ядзернага паліва.
"Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь паведаміць па дыпляматычных каналах Ураду ЗША аб умовах аказаньня тэхнічнай дапамогі", – гаворыцца ва ўказе.
Паводле ацэнак экспэртаў вываз высокаўзбагачанага ўрану быў адной з умоваў працягу перамоваў з Расеяй аб будаўніцтве ў Беларусі АЭС.
Акрамя таго, ня выключана, што рашэньне Лукашэнкі стала адказам на ўзмацненьне санкцый супраць Ірану, якія маюць на мэце прадухіліць стварэньне Тэгеранам ядзернай зброі. Варта нагадаць, што гэтыя апошнія санкцыі падтрымала і Расея.
Лукашэнка, праўда, казаў, што Менск не зьбіраецца нікому прадаваць высокаўзбагачаны ўран. Але ўсім будзе спакайней, калі ў Лукашэнкі і ня будзе такой спакусы.