Практычна ва ўсіх рэгіёнах мясцовыя ўлады зьнялі ранейшыя абмежаваньні на збор подпісаў ля самых людных месцаў: рынкаў, вакзалаў і плошчаў. Акрамя таго, апошнімі днямі зьніклі пікеты ў падтрымку Лукашэнкі.
Пра тое, як у рэгіёнах вядзецца збор подпісаў, ля пікетаў каго з кандыдатаў зьбіраецца найбольш людзей,— даведваліся рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Інцыдэнтаў зь міліцыяй пакуль няма
Пікеты на пешаходнай вуліцы Ленінскай і пляцоўцы перад цэнтральным домам быту ў Магілёве — найбольш папулярныя ў мясцовых прыхільнікаў апазыцыйных прэтэндэнтаў. Тут зьбіраюць подпісы за Някляева, Саньнікава, Кастусёва й Міхалевіча.
У Магілёве інцыдэнтаў зь міліцыяй у зьбіральнікаў подпісаў не было. Міліцыянты ад месцаў пікетаваньня трымаюцца далей. Па магчымасьці іх наагул абмінаюць.
Сёньня каля пікетаў не было шматлюдна. Хаця пэрыядычна і ўзьнікалі чэргі. Тлумачачы свае прыхільнасьці, падпісанты найчасьцей выкарыстоўваюць слова «перамены»:
Спадар: «Няхай Саша троху адпачне. Шаснаццаць гадоў — гэта дужа шмат. Гаварыць ад імя народу — гэта ж ведаеце, як прыгожа заўжды. А дзе ж Захаранка, Ганчар? Цэнтар Эўропы — як тое магло стацца? Дый Карпенка — таксама ня веру, што ён сам сышоў».
Спадар: «За шаснаццаць гадоў надакучыла. Дрыгва нейкая. Лепш перамены ператрываць адразу, чым іх адкладаць у доўгую скрыню».
Тое, што слова «перамены» папулярнае, адзначаюць і зьбіральнікі подпісаў:
Тацяна Кавалёва: «Зьдзівіла тое, што сталага веку прыходзяць людзі, прыходзяць і з задавальненьнем падпісваюцца. З 1926 году, 35-га — прыходзяць і расьпісваюцца за Някляева. Ня толькі моладзь хоча нейкіх перамен».
У актыве спадарыні Кавалёвай — 150 подпісаў за тры дні. Яна іх зьбірае каля Дома быту.
У Валянціны Мігурскай — чатырыста подпісаў за тыдзень. Яе пост — на Камсамольскім сквэры:
«Я з задавальненьнем зьбіраю подпісы, нават падсілкоўваюся іхнай энэргіяй. Ай, тут такія дэбаты адбываюцца. Многія прыходзяць і запытваюць, навошта гэта мне трэба. Многія прыходзяць і кажуць: дзякуй, што некаму можна хоць подпіс паставіць».
А яшчэ падпісанты катэгарычна супраць манапалізацыі ўлады. Яна, паводле іх, супярэчыць беларускай мэнтальнасьці. Вось адно зь меркаваньняў:
Спадар: «Выбары заўжды павінны адбывацца з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Чым іх больш, тым больш прыкмет дэмакратыі. Заўжды павінна быць альтэрнатыва. На жаль, апазыцыя ня здолела вылучыць адзінага кандыдата — значыць, будзем выбіраць з тых, хто вырашыў, што яны здатныя».
У Віцебску няма пікетаў за Сяргея Рыжова і Ўладзімера Правальскага
У Віцебску штодня працуюць пікеты па зборы подпісаў за вылучэньне Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева. У мінулыя выходныя зьявіўся і пікет у падтрымку Алеся Міхалевіча. За два дні за гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты падпісаліся каля ста чалавек.
Але на пікетах у Віцебску зьбіраюць подпісы толькі за менскіх кандыдатаў. Пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнцаў зь Віцебску — супрацоўніка садавіна-гародніннага камбінату Сяргея Рыжова і прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага — у горадзе няма.
Паводле Сяргея Рыжова, яго ініцыятыўная група знарок адмовілася ад такой практыкі:
«Мы адпачатку адмовіліся ад гэтай мэтодыкі, бо ня ўсе сябры ініцыятыўнай групы могуць браць удзел у пікетах. У нас шмат тых, хто працуе і вучыцца. Так што мы ходзім па студэнцкіх інтэрнатах, наведваем кватэры грамадзян. Збор подпісаў ідзе ў плянавым парадку, і ня толькі ў Віцебску, але і ў рэгіёнах. Гэта Мёры, гэта Браслаў ды іншыя гарады».
У рэгіёнах Віцебшчыны найбольш актыўна зьбіралі подпісы ў мінулыя выходныя. У Полацку, да прыкладу, каля тамтэйшага Дома гандлю працавалі адразу тры пікеты: за вылучэньне Алеся Міхалевіча, за Андрэя Саньнікава і за Рыгора Кастусёва. На апошнім зьбіраў подпісы мясцовы актывіст Уладзімер Кунцэвіч:
«Мы былі ў Полацку каля гандлёвага цэнтру, у Наваполацку каля гандлёвага цэнтру „Дыяніс“ і ў гарадзкім парку. Сабралі блізу 100 подпісаў. Распавядалі людзі, што ў іх на прадпрыемствах зьбіраюць подпісы за дзейнага прэзыдэнта, прычым прымусова і без пашпартоў. Людзі спадзяюцца, што будуць перамены ў бліжэйшы час — хто ў нас падпісваецца. А хто не падпісваецца — кажа, што ім і так добра».
Сябры полацкіх і наваполацкіх ініцыятыўных груп кажуць, што ня могуць выстаўляць пікеты ў працоўныя дні — бо занятыя самі.
У Глыбокім пікет, дзе зьбіраюць подпісы за Ўладзімера Някляева, працуе штодзённа. Нават сёньня, у панядзелак, на ня дужа людным мясцовым кірмашы знаходзяцца ахвотныя падысьці да мясцовага актывіста Яраслава Берніковіча:
«Колькі я тут стаю? Гадзіну і 15 хвілін — і ўжо 8 подпісаў. Людзі ўжо прыходзяць з пашпартамі на кірмаш, бо ведаюць, што я тут стаю. І яшчэ буду стаяць, акрамя тых дзён, калі буду выстаўляць пікет у Шаркоўшчыне і ў Докшыцах. Як ні дзіўна, сёлета шмат падпісваецца пэнсіянэраў. Яны кажуць, што з Лукашэнкам — гэта добра, але ён ужо надакучыў і трэба было б даць каму іншаму „паруліць“. Яшчэ пытаюцца, дзе можна падпісацца за Саньнікава. Іншых патэнцыйных кандыдатаў нешта ня згадваюць. Але іншых пікетаў у Глыбокім і няма».
Яраслаў Берніковіч распавёў, што на адзіным глыбоцкім пікеце ў падтрымку Ўладзімера Някляева сабрана ўжо больш як паўтары тысячы подпісаў.
Прыкладна столькі ж у Полацку сабрана за Андрэя Саньнікава. У Віцебску за Віталя Рымашэўскага сабрана больш як 2 100 подпісаў, за Ўладзімера Някляева — прыкладна 3 300, каля 3-х тысяч — за Яраслава Раманчука.
«Толькі адзін зь дзесяці чалавек кажа, што ён будзе галасаваць за Лукашэнку…»
За апазыцыйных палітыкаў зьбіраюць подпісы на пікетах, ходзяць па кватэрах. Ініцыятыўныя групы Лукашэнкі дзейнічаюць незаўважна.
У Слоніме зьбіраюць подпісы за ўсіх апазыцыйных кандыдатаў. Іван Шэга, які ходзіць па кватэрах, распавядае, што многія баяцца ставіць подпісы, але, тым ня менш, большасьць людзей рэагуе на зьяўленьне зьбіральніка подпісаў станоўча.
Шэга: «Лепей за ўсё ставяць подпісы за Саньнікава, яго болей ведаюць, кажуць, што чулі, чыталі. А нашага вылучэнца — Кастусёва — практычна ніхто ня ведае. Вось яшчэ за Міхалевіча добра моладзь падпісваецца, ім падабаецца, што і той малады».
Спадар, які зьбірае подпісы ў Лідзе, распавядае, што людзі абураныя заявамі, нібыта за Лукашэнку сабрана ўжо 600 тысяч подпісаў. Зь яго слоў, у іх горадзе за Лукашэнку ходзяць усяго некалькі чалавек, пікетаў за яго няма.
Спадар: «Я шмат цяпер сустракаюся зь людзьмі, і ня толькі подпісы бяру, але і размаўляю. Дык вось, зь дзесяці толькі адзін чалавек кажа, што Лукашэнка — ягоны прэзыдэнт і ён будзе за яго галасаваць. Адзін зь дзесяці…»
У Смаргоні спадар распавёў, як на іхнім прадпрыемстве зьбіралі подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
Спадар: «За Лукашэнку зьбіраў аддзел кадраў подпісы: перапісвалі ўсе пашпартныя дадзеныя там, а потым давалі работнікам расьпісацца. Гэта ў нас і ў міжрайгазе так рабілі».
Іван Крук з Астраўца зьбірае подпісы адразу за трох кандыдатаў: Яраслава Раманчука, Андрэя Саньнікава і Ўладзімера Някляева. Зь яго слоў, людзі аддаюць перавагу Андрэю Саньнікаву, шмат хто пра яго ведае.
Але найбольш сёлета спадара Крука дзівіць тое, што жыхары ягонага гораду ў большасьці добразычліва ставяцца да зьбіральніка подпісаў за апазыцыйных кандыдатаў.
Крук: «Людзі з дэмакратычнымі поглядамі, адчыняючы дзьверы, кажуць, што чакалі мяне ўжо даўно. І за стол запрашаюць, каньяк наліваюць, але я ім адказваю: вып’ем, калі пераможам»
Пра тое, як у рэгіёнах вядзецца збор подпісаў, ля пікетаў каго з кандыдатаў зьбіраецца найбольш людзей,— даведваліся рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
МАГІЛЁЎ
Інцыдэнтаў зь міліцыяй пакуль няма
Пікеты на пешаходнай вуліцы Ленінскай і пляцоўцы перад цэнтральным домам быту ў Магілёве — найбольш папулярныя ў мясцовых прыхільнікаў апазыцыйных прэтэндэнтаў. Тут зьбіраюць подпісы за Някляева, Саньнікава, Кастусёва й Міхалевіча.
У Магілёве інцыдэнтаў зь міліцыяй у зьбіральнікаў подпісаў не было. Міліцыянты ад месцаў пікетаваньня трымаюцца далей. Па магчымасьці іх наагул абмінаюць.
Сёньня каля пікетаў не было шматлюдна. Хаця пэрыядычна і ўзьнікалі чэргі. Тлумачачы свае прыхільнасьці, падпісанты найчасьцей выкарыстоўваюць слова «перамены»:
Няхай Саша троху адпачне
Спадар: «За шаснаццаць гадоў надакучыла. Дрыгва нейкая. Лепш перамены ператрываць адразу, чым іх адкладаць у доўгую скрыню».
Тое, што слова «перамены» папулярнае, адзначаюць і зьбіральнікі подпісаў:
Тацяна Кавалёва: «Зьдзівіла тое, што сталага веку прыходзяць людзі, прыходзяць і з задавальненьнем падпісваюцца. З 1926 году, 35-га — прыходзяць і расьпісваюцца за Някляева. Ня толькі моладзь хоча нейкіх перамен».
У актыве спадарыні Кавалёвай — 150 подпісаў за тры дні. Яна іх зьбірае каля Дома быту.
У Валянціны Мігурскай — чатырыста подпісаў за тыдзень. Яе пост — на Камсамольскім сквэры:
«Я з задавальненьнем зьбіраю подпісы, нават падсілкоўваюся іхнай энэргіяй. Ай, тут такія дэбаты адбываюцца. Многія прыходзяць і запытваюць, навошта гэта мне трэба. Многія прыходзяць і кажуць: дзякуй, што некаму можна хоць подпіс паставіць».
А яшчэ падпісанты катэгарычна супраць манапалізацыі ўлады. Яна, паводле іх, супярэчыць беларускай мэнтальнасьці. Вось адно зь меркаваньняў:
Спадар: «Выбары заўжды павінны адбывацца з альтэрнатыўнымі кандыдатамі. Чым іх больш, тым больш прыкмет дэмакратыі. Заўжды павінна быць альтэрнатыва. На жаль, апазыцыя ня здолела вылучыць адзінага кандыдата — значыць, будзем выбіраць з тых, хто вырашыў, што яны здатныя».
ВІЦЕБШЧЫНА
У Віцебску няма пікетаў за Сяргея Рыжова і Ўладзімера Правальскага
У Віцебску штодня працуюць пікеты па зборы подпісаў за вылучэньне Андрэя Саньнікава, Віталя Рымашэўскага, Яраслава Раманчука, Мікалая Статкевіча, Уладзімера Някляева. У мінулыя выходныя зьявіўся і пікет у падтрымку Алеся Міхалевіча. За два дні за гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты падпісаліся каля ста чалавек.
Але на пікетах у Віцебску зьбіраюць подпісы толькі за менскіх кандыдатаў. Пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнцаў зь Віцебску — супрацоўніка садавіна-гародніннага камбінату Сяргея Рыжова і прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага — у горадзе няма.
Паводле Сяргея Рыжова, яго ініцыятыўная група знарок адмовілася ад такой практыкі:
«Мы адпачатку адмовіліся ад гэтай мэтодыкі, бо ня ўсе сябры ініцыятыўнай групы могуць браць удзел у пікетах. У нас шмат тых, хто працуе і вучыцца. Так што мы ходзім па студэнцкіх інтэрнатах, наведваем кватэры грамадзян. Збор подпісаў ідзе ў плянавым парадку, і ня толькі ў Віцебску, але і ў рэгіёнах. Гэта Мёры, гэта Браслаў ды іншыя гарады».
У рэгіёнах Віцебшчыны найбольш актыўна зьбіралі подпісы ў мінулыя выходныя. У Полацку, да прыкладу, каля тамтэйшага Дома гандлю працавалі адразу тры пікеты: за вылучэньне Алеся Міхалевіча, за Андрэя Саньнікава і за Рыгора Кастусёва. На апошнім зьбіраў подпісы мясцовы актывіст Уладзімер Кунцэвіч:
«Мы былі ў Полацку каля гандлёвага цэнтру, у Наваполацку каля гандлёвага цэнтру „Дыяніс“ і ў гарадзкім парку. Сабралі блізу 100 подпісаў. Распавядалі людзі, што ў іх на прадпрыемствах зьбіраюць подпісы за дзейнага прэзыдэнта, прычым прымусова і без пашпартоў. Людзі спадзяюцца, што будуць перамены ў бліжэйшы час — хто ў нас падпісваецца. А хто не падпісваецца — кажа, што ім і так добра».
Сябры полацкіх і наваполацкіх ініцыятыўных груп кажуць, што ня могуць выстаўляць пікеты ў працоўныя дні — бо занятыя самі.
У Глыбокім пікет, дзе зьбіраюць подпісы за Ўладзімера Някляева, працуе штодзённа. Нават сёньня, у панядзелак, на ня дужа людным мясцовым кірмашы знаходзяцца ахвотныя падысьці да мясцовага актывіста Яраслава Берніковіча:
«Колькі я тут стаю? Гадзіну і 15 хвілін — і ўжо 8 подпісаў. Людзі ўжо прыходзяць з пашпартамі на кірмаш, бо ведаюць, што я тут стаю. І яшчэ буду стаяць, акрамя тых дзён, калі буду выстаўляць пікет у Шаркоўшчыне і ў Докшыцах. Як ні дзіўна, сёлета шмат падпісваецца пэнсіянэраў. Яны кажуць, што з Лукашэнкам — гэта добра, але ён ужо надакучыў і трэба было б даць каму іншаму „паруліць“. Яшчэ пытаюцца, дзе можна падпісацца за Саньнікава. Іншых патэнцыйных кандыдатаў нешта ня згадваюць. Але іншых пікетаў у Глыбокім і няма».
Яраслаў Берніковіч распавёў, што на адзіным глыбоцкім пікеце ў падтрымку Ўладзімера Някляева сабрана ўжо больш як паўтары тысячы подпісаў.
Прыкладна столькі ж у Полацку сабрана за Андрэя Саньнікава. У Віцебску за Віталя Рымашэўскага сабрана больш як 2 100 подпісаў, за Ўладзімера Някляева — прыкладна 3 300, каля 3-х тысяч — за Яраслава Раманчука.
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
«Толькі адзін зь дзесяці чалавек кажа, што ён будзе галасаваць за Лукашэнку…»
За апазыцыйных палітыкаў зьбіраюць подпісы на пікетах, ходзяць па кватэрах. Ініцыятыўныя групы Лукашэнкі дзейнічаюць незаўважна.
У Слоніме зьбіраюць подпісы за ўсіх апазыцыйных кандыдатаў. Іван Шэга, які ходзіць па кватэрах, распавядае, што многія баяцца ставіць подпісы, але, тым ня менш, большасьць людзей рэагуе на зьяўленьне зьбіральніка подпісаў станоўча.
Шэга: «Лепей за ўсё ставяць подпісы за Саньнікава, яго болей ведаюць, кажуць, што чулі, чыталі. А нашага вылучэнца — Кастусёва — практычна ніхто ня ведае. Вось яшчэ за Міхалевіча добра моладзь падпісваецца, ім падабаецца, што і той малады».
Спадар, які зьбірае подпісы ў Лідзе, распавядае, што людзі абураныя заявамі, нібыта за Лукашэнку сабрана ўжо 600 тысяч подпісаў. Зь яго слоў, у іх горадзе за Лукашэнку ходзяць усяго некалькі чалавек, пікетаў за яго няма.
А я ім кажу: «вып’ем, калі пераможам»