Музыкі ў Вільні выступілі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі

  • Тацяна Поклад
10 кастрычніка адзначаўся міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі зь Беларусі і Літвы адыгралі разам на адной сцэне дабрачынны канцэрт, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі – адзінай краіне ў Эўропе, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды.

Літоўскія выканаўцы Zala & Driukas ня першы раз выступаюць у Вільні на канцэртах беларуска-літоўскай салідарнасьці. Zala (Andrius Zalieska) сказаў, што яны выступілі бясплатна, таму што добрыя ідэі трэба падтрымліваць.
“я сам супраць таго, каб забіваць”.

Zala & Driukas выступалі разам зь беларускім гуртом RAHIS у адным з клюбаў у цэнтры Вільні. Перад пачаткам актывісты раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Як укажа Андрэй Палуда з праваабарончага цэнтру “Вясна”, кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” праводзіцца і ў Беларусі, і па-за яе межамі. Кампанію падтрымаў славуты сьпявак Стынг.

У Вільні да кампаніі далучыліся актывісты моладзевай недзяржаўнай арганізацыі Belarus Watch і Беларускі Дом правоў чалавека. Прэзыдэнт Беларускага Дому правоў чалавека Тацяна Равяка кажа:

“Для нас важная і міжнародная падтрымка, і падтрымка простых грамадзян”.

Вядомыя беларускія грамадзкія дзеячы, мастакі, пісьменьнікі палітыкі ў ліку першых падпісалі Пэтыцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Да іх
подпісаў далучылася каля чатырохсот чалавек. Збор подпісаў пад электроннай пэтыцыяй працягваецца.