«Сёньня Дзень пажылых людзей. Ці добра ў Беларусі жывецца пэнсіянэрам?» На гэтае пытаньне адказваюць пэнсіянэры Гомелю.
Спадар: «Бульба ёсьць, малако ёсьць. Яшчэ ж падманулі. Каб аддалі ўклады, весялей было б. Пры Саюзе накалолі — і ніхто ня хоча кампэнсаваць».
Спадарыня: «Някепска. Хаця пэнсія ў мяне невысокая — 500 тысяч, але мне дастаткова. Я й кватэру — у мяне аднапакаёвая — аплачваю. Ну, гарод ёсьць. Там няшмат расьце, але мне дастаткова. Я магу яшчэ сёе-тое зэканоміць».
Спадар: «Пэнсію даюць дастатковую — 700 тысяч. Я адзін жыву. А што мне трэба? Вопратка — вось яна, яшчэ савецкая, эсэсэраўская».
Спадарыня: «Заходнія пэнсіянэры шукаюць курорты найлепшыя, а мы шукаем прадукты найтаньнейшыя. Жывем ад падачкі да падачкі. Хіба ж можна на 500 тысяч жыць нармальна?»
Спадар: «Пэнсіі хапае. Я — вайсковы пэнсіянэр. Даюць мне 1 мільён — і ўсё».
Спадарыня: «Па-ўсякаму жывецца. У каго малая пэнсія, таму кепска. У каго сярэдняя, так сабе. У мяне сярэдняя. У каго выдатная, ды яшчэ ільготы незаконныя, як у нас робіцца, той і жыве выдатна. Мяне больш за ўсё хвалюе ацяпленьне зімою — 65 тысяч трэба плаціць. Кватэра двухпакаёвая, маленькая — і 65 тысяч. Хіба гэта нармальна?»
Спадар: «Жывецца так, якая ў каго пэнсія. Пэнсія слабая. Каб жыць нармальна, трэба, каб пэнсія была 1,5 мільёна. Ня меней».
Спадарыня: «Я жыла толькі ў СССР. А цяпер гэта не жыцьцё — гэта дажываньне».
Спадарыня: «Цэны на прадукты высакаватыя. І малочных прадуктаў не хапае, у якіх тлустасьць 1,5 працэнта. Тым, хто на дыеце. Раней было паўтарапрацэнтнае малако, а цяпер ня стала».
Спадар: «З жонкаю атрымліваем па 650 тысяч. 1 мільён 300 тысяч нам на дваіх дастаткова. Яшчэ й за кватэру сына плачу камунальныя паслугі».
Спадарыня: «Пэнсіянэры жывуць нармальна. Чым нармальна? Пэнсіі мне хапае. Моладзь кепска жыве — мала атрымлівае».

Пэнсіянэры жывуць нармальна. Пэнсіі мне хапае. Моладзь кепска жыве — мала атрымлівае.