У Беларусі завяршаецца фармаваньне 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій. На гэты час вядома пра адзінкавыя выпадкі, калі ў іх склад уключаныя актывісты апазыцыі. Прытым што Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя левых «Справядлівы Сьвет», Партыя БНФ, а таксама грамадзкія арганізацыі вылучалі ў склад тэрытарыяльных камісій 70 сваіх прадстаўнікоў.
Трое — у Менску, адзін — у Жодзіне
Трое прадстаўнікоў партыі БНФ — Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка і Юры Пальчэўскі ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію ў Жодзіне. Яго меркаваньне:
«Я іду ў камісію, каб працаваць. І як прадстаўнік беларускай апазыцыі буду патрабаваць, каб выбарчае заканадаўства мела сілу і на прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта ж гарадзкая камісія. А ў нас у Жодзіне 70 тысяч жыхароў».
Акрамя Аляксандра Ваўчаніна ў гарадзкой камісіі ў Жодзіна яшчэ 12 чальцоў. Яны прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», БРСМ, КПБ і былыя чыноўнікі. Удакладняе незалежны наглядальнік Аляксей Лапіцкі:
Апазыцыю ў склад камісій не ўключаюць
У Пінскай гарадзкой выбарчай камісіі ня будзе прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў. А ў Баранавічах толькі два чалавекі падалі заявы на ўдзел у гарадзкой камісіі.
Найбольшую актыўнасьць у Берасьці па ўключэньні сваіх прадстаўнікоў у склад камісій выявіла АГП. Партыя вылучыла па некалькі чалавек у абласную і раённыя камісіі. Кіраўнік моладзевага крыла АГП Уладзімер Вуек паведаміў, што партыя вылучала сваіх прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў і паводле пратаколу:
«Ад АГП пратаколам ад абласной арганізацыі быў вылучаны адзін чалавек у абласную камісію. А ў гарадзкія камісіі Маскоўскага і Ленінскага раёну Берасьця вылучылі два чалавекі шляхам збору подпісаў.»
Сацыял-дэмакратычная партыя вырашыла не марнаваць час на фармаваньне камісій. Паводле словаў Ігара Маслоўскага, гарадзкія і тэрытарыяльныя камісіі і так амаль нічога не вырашаюць:
«Мы не вылучалі людзей у камісіі. Збольшага нашых людзей туды амаль ніколі не ўключаюць. Таму было вырашана скіраваць свае намаганьні на збор подпісаў і агітацыйную кампанію.»
У Пінску ўжо прайшло паседжаньне гарвыканкаму, на якім было прынятае рашэньне аб неўключэньні адзінага вылучанага прадстаўніка апазыцыйнай партыі «Справядлівы сьвет.
Старшыня Пінскай арганізацыі Міхаіл Раманцаў: «Ад партыйных структураў было два кандыдаты. Адзін ад нашай партыі, другі — ад КПБ. Другі вырашыў зьняць сваю кандыдатуру, а нашага не ўключылі нібы ў знак салідарнасьці. У камісію былі ўключаны тыя, хто вылучаўся шляхам збору подпісаў. Але гэта прадстаўнікі „Белай Русі“, савету вэтэранаў, БРСМ.»
У Баранавічах на паседжаньні гарвыканкаму будзе разглядацца пытаньне аб уключэньні двух прадстаўнікоў апазыцыйных структураў у склад гарадзкой камісіі. Нягледзячы на тое, што ў горадзе даволі шмат зарэгістраваных арганізацыяў, актыўнасьці не было выяўлена.
Віктар Сырыца: «Толькі ад ГА „Таварыства Беларускай мовы“ я, Віктар Сырыца, і ад партыі „Справядлівы сьвет“ Віктар Цяпін вылучаны прадстаўнікамі ў склад гарадзкой выбарчай камісіі. Болей ніхто не падаваў дакумэнтаў. Мне падаецца, што гэта абумоўлена тым, што людзі проста ня вераць, што будуць уключаны прадстаўнікі ад апазыцыі. Таму ніхто не жадае губляць час».
Крытэры адбору прэтэндэнтаў у камісіі не агалошваюцца
Сёньня магілёўскі гарвыканкам зацьвердзіў склад двух раённых камісіяў абласнога цэнтру. Вылучэнцы ад апазыцыі туды ня трапілі. Засталася без апазыцыянэраў і Клімавіцкая раённая камісія.
У Кастрычніцкую і Ленінскую раённыя выбарчыя камісіі мясцовая апазыцыя вылучала трох прадстаўнікоў. Двое зь іх прадстаўлялі партыю левых «Справядлівы сьвет», трэцяя прадстаўніца — партыю БНФ. На паседжаньні гарвыканкаму прысутнічаў магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын:
«Уключаныя туды правераныя кадры. Даволі шмат прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія ішлі зборам падпісаў: БРСМ, Таварыства вэтэранаў, „Белая Русь“, „Чырвоны крыж“, Фонд міру. Адзінае, што я магу адзначыць пазытыўнае — дэманстраваная адкрытасьць. Раней такога не назіралася. Гэта, аднак, ня сьведчыць пра дэмакратызацыю працы саміх камісіяў».
Як кажа праваабаронца, ягонае пытаньне пра крытэры адбору прэтэндэнтаў у камісіі засталося без адказу. З 37 прэтэндэнтаў у склад камісіяў трапілі 26.
Тым часам Клімавіцкі райвыканкам не зацьвердзіў у складзе раённай выбарчай камісіі незалежнага вылучэнца Сяргея Аржанцава. Акрамя яго на ўдзел у камісіі прэтэндавалі яшчэ пятнаццаць чалавек — шасьцёра ад праўрадавых грамадзкіх арганізацыяў, якіх уключылі ў камісію без абмеркаваньня. Як адбіралі чыноўнікі яшчэ семярых сяброў, апавядае Сяргей Аржанцаў:
«За крытэр узялі такую дзіўную норму, як колькасьць подпісаў і дату падачы заяў. Я меркаваў, што будуць улічваць адукацыю, альбо ці ёсьць у чалавека досьвед працы ў камісіях. Мяне яшчэ зьдзівіла, што з шаснаццаці кандыдатаў чатырнаццаць усе дружненька падалі свае заявы 20 верасьня. За іх падпісалася па 16-18 чалавек. За мяне падпісалася 12».
Свае подпісы Сяргей Аржанцаў аддаў у райвыканкам 21 верасьня. Што да яго адукацыі, дык ён настаўнік і прафэсійны бібліятэкар. Зь першага верасьня — беспрацоўны. Школу, дзе ён працаваў, зачынілі, і ён гатовы быў напоўніцу аддацца працы ў камісіі.
«Улады ня хочуць, каб у камісіях былі людзі ня зь іхняга атачэньня»
На Гомельшчыне таксама не ўключаюць у склад выбаркамаў прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый.
У Рэчыцы ў склад раённай выбарчай камісіі не ўвайшоў сябра Партыі БНФ Мікалай Пытлеў, юрыст паводле адукацыі, які вылучаўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
Ніяк нельга сказаць, што спадар Пытлеў ня мае досьведу працы ў такіх камісіях:
«У 1994 годзе я быў намесьнікам старшыні Рэчыцкай гарадзкой выбарчай камісіі. Ну, гэта калі выбіралі прэзыдэнта першы раз. Тады спрабавалі сфальшаваць выбары на карысьць Кебіча — павялічыць яму лічбы. Камісія тады была такая зборная, і ня ўсе людзі падпарадкоўваліся прадстаўнікам улады. Я ды іншыя чальцы не пагадзіліся падпісваць такія пратаколы».
Цяпер сытуацыя паўтараецца, але ўжо на карысьць дзейнай улады. І, як лічыць спадар Пытлеў, прынцыповых людзей у камісіях ня надта хочуць бачыць. Гэта было бачна падчас фармаваньня раённай камісіі:
«За каго трэба першымі прагаласавалі. Астатніх нават не называлі й не галасавалі. Я — сябра БНФ, а хто БНФ выбера ў камісію? Яны ж не дадуць сфальшаваць выбары. Таму ў камісіях такія працаўнікі не патрэбныя, якія будуць паводле закону й справядлівасьці працаваць».
У Добрускай выбарчай камісіі выканкам і райсавет таксама не пажадалі бачыць дэмакратычнага прадстаўніка. Тут у склад раённай камісіі вылучаўся сябра АГП, былы настаўнік Адам Варанец:
«У гэтых кампаніях выбарчых удзельнічаю ўжо не адзін дзясятак гадоў. Быў назіральнікам у раёне. Добра ведаю выбарчае заканадаўства — бачу, якія заўсёды парушэньні робяцца.
Я думаю, выбары прэзыдэнта — гэта адказная кампанія. І ўлады ня хочуць, каб у камісіях нехта быў ня зь іхняга атачэньня. Яны хочуць, як і раней, паводле ранейшага сцэнару зрабіць неабходны вынік».
МЕНШЧЫНА
Трое — у Менску, адзін — у Жодзіне
Трое прадстаўнікоў партыі БНФ — Галіна Сямдзянава, Юры Хадыка і Юры Пальчэўскі ўключаныя ў склад менскай гарадзкой выбарчай камісіі. Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Ваўчанін уключаны ў гарадзкую выбарчую камісію ў Жодзіне. Яго меркаваньне:
«Я іду ў камісію, каб працаваць. І як прадстаўнік беларускай апазыцыі буду патрабаваць, каб выбарчае заканадаўства мела сілу і на прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта ж гарадзкая камісія. А ў нас у Жодзіне 70 тысяч жыхароў».
Акрамя Аляксандра Ваўчаніна ў гарадзкой камісіі ў Жодзіна яшчэ 12 чальцоў. Яны прадстаўнікі грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь», БРСМ, КПБ і былыя чыноўнікі. Удакладняе незалежны наглядальнік Аляксей Лапіцкі:
«Былы кіраўнік арганізацыйнага аддзелу Жодзінскага гарвыканкаму сп. Афанасенка, які адказваў за вынікі мінулых прэзыдэнцкіх выбараў, быў названы першым у сьпісе. Так што зноў адны і тыя ж твары. За іх і галасавалі не паасобку, а сьпісам»
БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА
Апазыцыю ў склад камісій не ўключаюць
У Пінскай гарадзкой выбарчай камісіі ня будзе прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і рухаў. А ў Баранавічах толькі два чалавекі падалі заявы на ўдзел у гарадзкой камісіі.
Найбольшую актыўнасьць у Берасьці па ўключэньні сваіх прадстаўнікоў у склад камісій выявіла АГП. Партыя вылучыла па некалькі чалавек у абласную і раённыя камісіі. Кіраўнік моладзевага крыла АГП Уладзімер Вуек паведаміў, што партыя вылучала сваіх прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў і паводле пратаколу:
«Ад АГП пратаколам ад абласной арганізацыі быў вылучаны адзін чалавек у абласную камісію. А ў гарадзкія камісіі Маскоўскага і Ленінскага раёну Берасьця вылучылі два чалавекі шляхам збору подпісаў.»
Сацыял-дэмакратычная партыя вырашыла не марнаваць час на фармаваньне камісій. Паводле словаў Ігара Маслоўскага, гарадзкія і тэрытарыяльныя камісіі і так амаль нічога не вырашаюць:
«Мы не вылучалі людзей у камісіі. Збольшага нашых людзей туды амаль ніколі не ўключаюць. Таму было вырашана скіраваць свае намаганьні на збор подпісаў і агітацыйную кампанію.»
У Пінску ўжо прайшло паседжаньне гарвыканкаму, на якім было прынятае рашэньне аб неўключэньні адзінага вылучанага прадстаўніка апазыцыйнай партыі «Справядлівы сьвет.
Людзі проста ня вераць, што будуць уключаны прадстаўнікі ад апазыцыі. Таму ніхто не жадае губляць час.
Старшыня Пінскай арганізацыі Міхаіл Раманцаў: «Ад партыйных структураў было два кандыдаты. Адзін ад нашай партыі, другі — ад КПБ. Другі вырашыў зьняць сваю кандыдатуру, а нашага не ўключылі нібы ў знак салідарнасьці. У камісію былі ўключаны тыя, хто вылучаўся шляхам збору подпісаў. Але гэта прадстаўнікі „Белай Русі“, савету вэтэранаў, БРСМ.»
У Баранавічах на паседжаньні гарвыканкаму будзе разглядацца пытаньне аб уключэньні двух прадстаўнікоў апазыцыйных структураў у склад гарадзкой камісіі. Нягледзячы на тое, што ў горадзе даволі шмат зарэгістраваных арганізацыяў, актыўнасьці не было выяўлена.
Віктар Сырыца: «Толькі ад ГА „Таварыства Беларускай мовы“ я, Віктар Сырыца, і ад партыі „Справядлівы сьвет“ Віктар Цяпін вылучаны прадстаўнікамі ў склад гарадзкой выбарчай камісіі. Болей ніхто не падаваў дакумэнтаў. Мне падаецца, што гэта абумоўлена тым, што людзі проста ня вераць, што будуць уключаны прадстаўнікі ад апазыцыі. Таму ніхто не жадае губляць час».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Крытэры адбору прэтэндэнтаў у камісіі не агалошваюцца
Сёньня магілёўскі гарвыканкам зацьвердзіў склад двух раённых камісіяў абласнога цэнтру. Вылучэнцы ад апазыцыі туды ня трапілі. Засталася без апазыцыянэраў і Клімавіцкая раённая камісія.
У Кастрычніцкую і Ленінскую раённыя выбарчыя камісіі мясцовая апазыцыя вылучала трох прадстаўнікоў. Двое зь іх прадстаўлялі партыю левых «Справядлівы сьвет», трэцяя прадстаўніца — партыю БНФ. На паседжаньні гарвыканкаму прысутнічаў магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын:
«Уключаныя туды правераныя кадры. Даволі шмат прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія ішлі зборам падпісаў: БРСМ, Таварыства вэтэранаў, „Белая Русь“, „Чырвоны крыж“, Фонд міру. Адзінае, што я магу адзначыць пазытыўнае — дэманстраваная адкрытасьць. Раней такога не назіралася. Гэта, аднак, ня сьведчыць пра дэмакратызацыю працы саміх камісіяў».
Як кажа праваабаронца, ягонае пытаньне пра крытэры адбору прэтэндэнтаў у камісіі засталося без адказу. З 37 прэтэндэнтаў у склад камісіяў трапілі 26.
Тым часам Клімавіцкі райвыканкам не зацьвердзіў у складзе раённай выбарчай камісіі незалежнага вылучэнца Сяргея Аржанцава. Акрамя яго на ўдзел у камісіі прэтэндавалі яшчэ пятнаццаць чалавек — шасьцёра ад праўрадавых грамадзкіх арганізацыяў, якіх уключылі ў камісію без абмеркаваньня. Як адбіралі чыноўнікі яшчэ семярых сяброў, апавядае Сяргей Аржанцаў:
«За крытэр узялі такую дзіўную норму, як колькасьць подпісаў і дату падачы заяў. Я меркаваў, што будуць улічваць адукацыю, альбо ці ёсьць у чалавека досьвед працы ў камісіях. Мяне яшчэ зьдзівіла, што з шаснаццаці кандыдатаў чатырнаццаць усе дружненька падалі свае заявы 20 верасьня. За іх падпісалася па 16-18 чалавек. За мяне падпісалася 12».
Свае подпісы Сяргей Аржанцаў аддаў у райвыканкам 21 верасьня. Што да яго адукацыі, дык ён настаўнік і прафэсійны бібліятэкар. Зь першага верасьня — беспрацоўны. Школу, дзе ён працаваў, зачынілі, і ён гатовы быў напоўніцу аддацца працы ў камісіі.
ГОМЕЛЬШЧЫНА
«Улады ня хочуць, каб у камісіях былі людзі ня зь іхняга атачэньня»
На Гомельшчыне таксама не ўключаюць у склад выбаркамаў прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацый.
У Рэчыцы ў склад раённай выбарчай камісіі не ўвайшоў сябра Партыі БНФ Мікалай Пытлеў, юрыст паводле адукацыі, які вылучаўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў.
Ніяк нельга сказаць, што спадар Пытлеў ня мае досьведу працы ў такіх камісіях:
Тады спрабавалі сфальшаваць выбары на карысьць Кебіча — павялічыць яму лічбы.