Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў разьлічвае, што выбары ў Беларусі пройдуць з захаваньнем асноўных правоў грамадзян. Пра гэта ён заявіў расейскім журналістам 28 верасьня ў Шанхаі.
"Я ўпэўнены, што беларускі народ зробіць свой выбар, таму што гэта ўнутраная справа Беларусі, і спадзяюся, што гэты выбар будзе ажыцьцёўлены ў рамках дзейнага заканадаўчага поля, з захаваньнем правоў і асноўных інтарэсаў грамадзян Беларусі. Нам неабыякавы лёс Беларусі, лёс грамадзян Беларусі", — сказаў Мядзьведзеў, словы якога прыводзіць "РИА Новости".
Пры гэтым на пытаньне, чаго ён чакае ад прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, Мядзьведзеў заявіў: "Нічога добрага не чакаю. Жарт"
Паводле БелаПАН, 25 верасьня ў Лідзе (Гродзенская вобласьць) Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі заявіў, што не дапусьціць ніякага зьнешняга ўмяшаньня ў прэзыдэнцкую кампанію, у тым ліку з боку Расеі.
Ён таксама лічыць, што Крэмль не акажа "ніякага ўплыву на гэтыя выбары". "А калі і акажа, дык толькі станоўча. Увесь гэты бруд (маецца на ўвазе інфармацыйная кампанія Расеі, у тым ліку фільмы "Хросны бацька") сыграў на карысьць ня ім, а нам. Дай бог каб яны гэтак жа бязглузда вялі далей гэтую брудную кампанію. Гэта нам на руку", — сказаў Лукашэнка.