Ужо сёньня, 22 верасьня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Хмарна, раніцай і днём -- дождж, тэмпэратура +12-14 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск. Урачыстая цырымонія адкрыцьця новага заводу інструмэнтаў "Бакко".

Менск. МЗС, рэгіянальны сэмінар па пытаньнях выкананьня Кодэксу паводзінаў АБСЭ, што датычыцца ваенна-палітычных аспэктаў бясьпекі.

Менск, у клюбе “Рэактар – прэзэнтацыя новага альбому расейскага рок-гурту “Аліса”, а ў паб-клюбе “Графіці” – канцэрт гурту Real Jazz Band.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Нью-Ёрк, Штогадовая сустрэча глябальнай ініцыятывы Клінтана, з жонкі прэзыдэнта ЗША Мішэль Абама, дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан, жонкі былога прэм’ер-міністар Велікабрытаніі Шэры Блэр і інш.

Нью-Ёрк, прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць на канфэрэнцыі ААН па дапамозе бедным краінам.

Нью-Ёрк, сустрэча міністраў замежных справаў дзяржаваў НАТА і Расеі

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1862: Прэзыдэнт ЗША Аўрам Лінкальн аб'явіў пра свабоду нявольнікаў

1943: У Мінску забіты Вільгельм. Кубэ, кіраўнік нацысцкай акупацыйнай адміністрацыі генэральнай акругі «Беларусь»

1949: СССР правёў першае выпрабаваньне ядзернай зброі

1980: Пачатак ірана-ірацкай вайны (1980-1988)

1980: Дэлегаты 36 рэгіянальных аддзелаў незалежных польскіх прафсаюзаў сабраліся ў Гдыні і ўтварылі прафсаюз “Салідарнасьць”

Нарадзіліся

1791: Майкл Фарадэй, ангельскі фізык і хімік (пам. 25.8.1867)

1903: Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік (пам. 25.10.1942)

1925: Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладчык, крытык, публіцыст

Памерлі:

1850: Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзеяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША (нар. 3.1.1779)

1872: Уладзімір Даль, расейскі лексыкограф (нар. 10.11.1801)

ЁСЬЦЬ НАГОДА


Сусьветны дзень абароны сланоў

Сусьветны дзень без аўтамабіля

Баўгарыя, Малі: Дзень незалежнасьці

Казахстан: Дзень моваў народаў Казахстана

МІНУС 365:


Дзеля чаго ствараецца нацыянальна-дэмакратычны блёк?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ніколі столькі ня хлусяць, як падчас вайны, пасьля паляваньня і напярэдадні выбараў", – Ота фон Бісмарк.