Ці лічыце вы, што Беларусь павінна дапамагаць бедным краінам, альбо ёй самой патрэбна дапамога? На гэтае пытаньне адказваюць мінакі Берасьця.
Спадарыня: «Я лічу, што нам самім патрэбна дапамога. Ня ўсе ў нас жывуць добра. Асабліва гэта тычыцца пэнсіянэраў. Нават у той жа Расеі, аказваецца, і падтрымка і ўвага да пэнсіянэраў. У мяне пэнсія — 210 тысячаў рублёў. Гэта нават менш, чым пражытачны мінімум. Таму я лічу, што найперш трэба свой народ берагчы і дапамагаць яму».
Спадар: «Нават цяжка адназначна сказаць. Справа ў тым, што з аднаго боку нам самім патрэбна дапамога, але калі паглядзець навокал — то шмат народаў, якія трапляюць у яшчэ больш складаныя сытуацыі і сапраўды маюць патрэбу ў рэальнай дапамозе».
Спадар: «Безумоўна, Беларусь павінна дапамагаць бедным краінам. Акрамя гэтага, мы павінны нармальна супрацоўнічаць і зь іншымі, нават далёкімі краінамі».
Спадарыня: «Я думаю, што мы не на столькі багатыя, каб дапамагаць іншым. У нашай краіне вельмі шмат бедных людзей, якім ніхто не дапамагае».
Спадар: «Беларусь не павінна дапамагаць бедным краінам. Бо мы яшчэ не настолькі багатыя, каб аказваць падтрымку іншым краінам. Нам цяпер самім вельмі неабходна крэдытная, напрыклад, дапамога. Бо не хапае сродкаў для разьвіцьця».
Спадарыня: «Мне падаецца, што Беларусь павінна аказваць дапамогу. Ды і аказваем, як мне падаецца. Вось, напрыклад, падчас пажараў у Расеі аказвалася і падтрымка, і дапамога. Нам самім таксама ж неабходна дапамога. Шмат людзей ня маюць нармальных заробкаў, жытла. Гэтыя праблемы маглі б вырашацца за кошт дапамогі».
Спадар: «Мне падаецца, што нам самім патрэбна дапамога. Але і іншым, чым можам, таксама павінны дапамагаць. Хай не нароўні з ЗША, Заходняй Эўропай, але павінны».
Спадар: «Я ўвогуле мяркую, што нам патрэбна, між іншым, палітычная дапамога».