«Дзяржаўная сацыялёгія даводзіць, што 78 працэнтаў выбарцаў аддадуць свае галасы за Лукашэнку. Ці верыце вы такім лічбам? Што кажуць людзі ў вашым асяродзьдзі?» На гэтыя пытаньні адказваюць жыхары Гомелю.
Спадарыня: «Веру і сама буду галасаваць за Лукашэнку. Добра жывецца, шмат новабудоўляў, стадыёнаў — усё цьвіце ў нас, у Гомелі, і ва ўсёй Беларусі».
Спадар: «Я лічу, што гэты адсотак проста выдуманы. Такі адсотак немагчымы пасьля крызысу і ўсіх тых падзей, што адбываліся. Не, не набярэ».
Спадар: «Напісаць можна што заўгодна. З маіх знаёмых ніхто за яго галасаваць ня пойдзе. Я ўпэўнены ў тым, што не набярэ ён столькі галасоў, колькі налічваюць сацыёлягі».
Спадарыня: «Чамусьці ўсяму гэтаму ня верыцца. Асабіста я знаходжуся на раздарожжы — за каго галасаваць? Я проста ня ведаю іншых кандыдатаў. І поўнасьцю свой голас за Лукашэнку аддаваць не зьбіраюся».
Спадар: «Я веру, калі ня будзе іншага кандыдата, проста ня будзе за каго галасаваць. Усе гэтыя апазыцыянэры — у асноўным выхадцы з Польшчы, і народу няма за каго галасаваць. Застаецца толькі адзін варыянт. Калі галасаваць супраць, усё адно некага выберуць. Супраць усіх галасаваць — гэта не варыянт».
Спадарыня: «Я асабіста зьбіраюся паглядзець, якія будуць кандыдаты. А потым пагляджу, за каго галасаваць — за нашага цяперашняга прэзыдэнта ці за каго лепшага».
Спадар: «Я даўно за тое, каб яго памяняць. Мая думка: ён не павінен нават балятавацца».
Спадарыня: «Як буду сама галасаваць, яшчэ ня вырашыла. Але ў такія лічбы не зусім веру. Чую людзей, якія навокал, а таксама зьвесткі маіх знаёмых ня надта супадаюць з агучанымі зьвесткамі».
Спадар: «Наўрад ці ён набярэ 78 адсоткаў галасоў. Большасьць, думаю, будзе супраць. Сам я таксама супраць — буду за іншага кандыдата».
Спадар: «Ніхто з маіх знаёмых не зьбіраецца галасаваць за Лукашэнку. Аднак я веру, што такія лічбы будуць апублікаваныя, хаця яны будуць і несапраўднымі. Мы ведаем, як праходзяць выбары ў Беларусі: ня важна, як галасуюць — важна, як лічаць бюлетэні».
Спадар: «Мне цяжка адказаць, таму што, бывае, і пад 90 адсоткаў галасуюць за яго» (сьмяецца).