Лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ўладзімер Някляеў, які мае намер балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі, ня бачыць заканадаўчых перашкод для свайго ўдзелу ў выбарах.
“Калі б я дапускаў, што мяне з гэтай прычыны могуць не зарэгістраваць, я б не займаўся тым, чым займаюся, і не вылучаўся ў кандыдаты ў прэзыдэнты”, – сказаў Някляеў у інтэрвію агенцтву “Интерфакс-Запад”.
Тым самым палітык пракамэнтаваў паведамленьні пра тое, што заканадаўства не дазваляе Някляеву балятавацца ў прэзыдэнты ў сувязі з тым, што ён у апошнія 10 гадоў не пражываў стала ў Беларусі.
Згодна з канстытуцыяй, прэзыдэнтам можа быць абраны грамадзянін Беларусі з нараджэньня, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала жыве ў Беларусі не менш як 10 гадоў беспасярэдне перад выбарамі.
“Там сказана пра сталае непражываньне ў краіне на працягу 10 гадоў, чаго ў мяне не было. Так, я выяжджаў за мяжу. Але я як выяжджаў праз абставіны, так і вяртаўся ў краіну, мяняў дакумэнты. Усё гэта зафіксавана”, – патлумачыў сытуацыю лідэр кампаніі “Гавары праўду”.