Браніслава Анікей, акуратная, дагледжаная 80-гадовая пані, любіць пасядзець на ўслончыку перад сваёю хатай. Месца, дзе жыве Браніслава, можа, найлепшае ў Мядзьведзічах для ўспамінаў. Хата стаіць каля самага касьцёлу, зграбнага, белага храму з высокай званіцай. А ўспомніць aБраніславе ёсьць што. І ёсьць за што дзякаваць Богу.
Браніслава: «Нас хацелі вывезьці на Салаўкі».
Карэспандэнт: «За што?»
Браніслава: «А бог яго ведае, за што. Нібыта мы багатыя. Мой тата за Польшчай сакратаром у гміне рабіў. Але ж нехта далажыў уладзе. І ўжо нам па сакрэце сказалі, што нас маюцца вывезьці на Салаўкі. Як мы плакалі, думаючы, як далёка завязуць. Мама і пасьцелю зьвязала і ежу зьвязала. Як прыйдзе ноч, чакаем, седзімо і плачам. Ня дай Божа».
Карэспандэнт: «І не прыйшлі».
Браніслава: «Не. Цуд Бог даў. Можа зь месяц мы гаравалі. Як засталіся, як жа мы, мой Божа, маліліся. Нейкі цуд Бог даў».
У вёску Мядзьведзічы мяне прывяло адно імя з кнігі Ўладзіміра Арлова «Імёны Свабоды». А менавіта постаць ксяндза Вацлава Пянткоўскага. Бо толькі адзін факт існаваньня ў 70-я гады мінулага стагодзьдзя, у эпоху разьвітага брэжнеўскага сацыялізму, падпольнай каталіцкай сэмінарыі ставіць Мядзьведзічы ў адзін шэраг з галоўнымі рэлігійнымі цэнтрамі краіны. І на адно толькі згадваньне імя Пянткоўскага твар маёй суразмоўніцы прасьвятляецца.
Браніслава: «Самы галоўны ў Беларусі быў наш ксёндз Пянткоўскі. Божа, гараваў. На ровары да хворых езьдзіў. Сядзе на ровар ды едзе па вёсках. Ці восем кілямэтраў, ці дзесяць. Хворых адведваў, спавядаў, камунію даваў. Ніводзін, мусіць, ксёндз так не пакутаваў, як ён».
Іншая Браніслава, 70-гадовая мядзьведзеўка Браніслава Цярпіцкая ў свае дваццаць зь нечым гадоў некалькі месяцаў дзяжурыла пад касьцёлам, аберагаючы сьвятыню ад закрыцьця.
Браніслава: «Сядзелі людзі пры касьцёле. Бабы, старыя. У асноўным моладзь. І пад касьцёлам маліліся. Кожную нядзелю хадзілі пад касьцёл і ў будныя дні начавалі. Вартавалі. А дзяжурылі ў асноўным маладыя хлопцы, дзяўчаты. Ноччу, гэта дзіва было, уначы трактар арэ. А мы седзімо пад касьцёлам — гляньце, што тут робіцца. Але сядзелі па начах. І старыя з намі сядзелі, жанчыны, мужчыны. Мужчыны нават пераапраналіся ў жаночае адзеньне».
Карэспандэнт: «А навошта?»
Браніслава: «Мужчынам ня можна было. Было б большае сьледзтва. А так усе бабы ды бабы».
Карэспандэнт: «Гэта такі маскарад».
Браніслава: «Такі маскарад. А як прыйшоў з заключэньня, дазволілі, касьцёл адкрыты быў. Маліўся з намі. Наш касьцёл застаўся жывы. Ніхто ня ўлез».
Памятае спадарыня Браніслава і падпольную школу. Дзе, нібы па ліку апосталаў, вучыўся тузін вучняў. Сярод якіх былі генэральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка і біскуп Пінскае дыяцэзіі Казімер Велікаселец. Кансьпірацыю школы зьдзяйсьняла ахмістрыня Зося.
Браніслава: «Было многа ў яго гэтых, мусіць дванаццаць вучняў. Але ўсё ў падпольлі. Гаспадыня, як стануць урокі рабіць, тая Зося ўжо індыкі пасе. Па вуліцы. Як хто едзе, тая Зося ўжо і бяжыць. „Ойча, там ужо ходзяць!“ І ён ужо хутчэй каго куды адпраўляе. Былі качагарамі ў Ляхавічах. Антоні Дзям’янка».
Карэспандэнт: «І кансьпірацыя была пастаўлена добра».
Ксяндза Вацлава вельмі любілі мядзьведзіцкія дзеці. Ня толькі за тыя веды, якія чулі ад ксяндза, і якіх не давалі ў школе. Але і за жыцьцёвыя парады. Ганьне і Марыі сёньня за сорак. Але, узгадваючы Пянткоўскага, яны міжволі ператвараюцца ва ўсьмешлівых дзяўчатак.
Ганна: «Ён з намі пагаворыць пра моду, палітыку ён не чапаў. Інтэлігентны ён быў ксёндз. Хударлявы і заўжды ў белай альбе. Як мы прыходзілі спавядацца, паўзмрок і стаіць ксёндз у белай альбе. Неяк узвышана».
Карэспандэнт: «Ксёндз Вацлаў навучаў вас асновам веры, ці ён яшчэ нейкі патрыятызм стараўся…»
Марыя: «Патрыятызм — не. Ён проста па-беларуску размаўляў. Пра сьвет гаварыў, пра стварэньне сьвету. Такога нам яшчэ ніхто не гаварыў.
Ганна: «Я захварэла ў дзяцінстве. Стала кульгаць. Можа, каб ня ён, я закамплексавалася б. Ён казаў: „Інвалід ня той, у каго рука ці нага баліць, а інвалід той, у каго галавы няма“.
Марыя: „Такі быў. Дапаможаш дроў паскладваць, ён табе і цукерак дасьць“.
Ганна: „Ён вершы нам чытаў Міцкевіча. Нас жа ў школе не вучылі, не выкладалі Міцкевіча. Мы ня ведалі, хто такі Міцкевіч. А ён нам чытаў вершы. Па-польску. І па-беларуску перакладаў“.
Колькі разоў я бачыў у беларускіх вёсках паддатых старых у прыўзьнятым настроі. І вельмі часта прыходзіцца чуць трохпавярховыя лексычныя канструкцыі з трох чароўных слоў. Але, калі ад той жа прыўзьнятасьці чуеш адборную латынь, дык разумееш, што Мядзьведзічы сапраўды ня простая вёска.
Чэслаў. Гаворыць на латыні. „Я быў адміністрантам!“ Уся служба адбывалася на латыні».
Ядзьвіга Язэпаўна і Чэслаў Міхайлавіч Сьвірэпы былі людзьмі, якія вельмі шчыльна кантактавалі з Вацлавам Пянткоўскім. Абодва сьпявалі ў хоры. Ядзьвіга, асьцярожна, зь любоўю, перабівае эмацыйныя дэклямацыі свайго мужа.
Ядзьвіга: «Арган жа ж у нас добры. І хор быў. Шпінальскі арганісты зь Вільні. Простыя хлопцы зь Мядзьведзіч, нотаў ня ведалі. А ён аднаму так махне, і той ужо пачынае, другому падміргне. Пазьбіраў хлопцаў. Ды басы, ды галасы гэткія харошыя былі. Арганісты вельмі добры быў.
Чэслаў: «На аргане як дасьць!»
Ядзьвіга: «На чатыры галасы сьпявалі імшу. «Не захацеў жа ж ён, як выяжджалі пасьля вайны, уцякалі ксяндзы за мяжу. А ён не захацеў. Застаўся. І яго забралі ноччу. Ноччу прыйшлі. У сорак дзявятым годзе. А пасьля, як вярнуўся назад. Як яго сустракалі! Дзеці з кветкамі. Плакаў».
У Мядзьведзічах акрамя касьцёлу ёсьць яшчэ адзін помнік гісторыі. Гэта школа, пабудаваная за палякамі. Вучыцца ў ёй даўно няма каму, бо дзяцей у вёсцы амаль няма. Будынак даўно закінуты, але і да сёньня глядзіцца закінутай сядзібай. Школу, дарэчы, выкупіў сын Ядзьвігі і Чэслава Генрых. Значыць, у помніка ёсьць шанец выжыць. Калісьці школа мяняла настаўнікаў, мовы і ідэалёгіі. Браніслава Анікей скончыла чатыры розныя клясы. Пайшла за палякамі, працягнула за саветамі, грамаце навучылася за немцамі.
Браніслава: «Два гады ў польскую школу хадзіла. А як прыйшлі Саветы, па-руску пачалі вучыць. „По брусніку, по брусніку. У лес з карзінкамі ідзём. Зьел мароз у нас чарніку. Так бруснікі набяром“. Якое права ні прыйдзе, дык адкінуць назад. Бо мы ж, як пробкі. Ня тыя літары па-руску ці па-нямецку. Чатыры клясы скончыла і болей не пайшла».
У саміх Мядзьведзічах няма працы, а значыць няма моладзі. Адзіны малады чалавек, якога я сустрэў, працуе качагарам пры касьцёле. І выжывае, дапамагаючы старым пэнсіянэркам.
Мужык: «Карову трымаем. У ксяндза качагарам».
Браніслава: «Усім удовам дапамагае. Тут вельмі ўдоваў многа».
Мужык: «Памаленьку. Тут самотныя бабулі».
Браніслава: «Таму скосіць, таму зарэ».
Мужык: «Усё ўмею. Хочаце з плугам пайду, хочаце з канём».
У чым быў сакрэт таго аўтарытэту, які меў ксёндз Пянткоўскі сярод тутэйшых людзей? Аўтарытэт, які праменіць аж да сёньня. Напэўна, у тым, што Вацлаў Пянткоўскі жыў і пакутаваў заўжды сярод сваіх людзей. І да ГУЛАГу і пасьля. І, шчыра кажучы, я не прыпомню, каб некага сьвятара называлі «Богам». Якая ацэнка можа быць вышэй?
Браніслава: «Як ішоў з турмы, усе людзі павыбягалі. З кветкамі. Яму ж сказалі — едзь, куды хочаш. А ён сказаў — не, паеду туды, дзе я быў, дзе я працаваў, дзе я мучыўся. Як мы касьцёл пільнавалі. Днямі і начамі. Гэта ж ужо за рускімі хацелі забраць, склад зрабіць. Пільнавалі і не дапусьцілі. Бабы косы бралі, сахары. Як прыедуць з райвыканкама забраць ключы — а яны хто што. Хто сахара, хто лапату, хто касу. Ды крыку — ой-ёй. Як рэвалюцыю падымалі! Падымалі рэвалюцыю ўсе Мядзьведзічы. Ксёндз быў Богам на Беларусі. Богам паміж нас».