Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Станіслаў Барадаўка пагражае правесьці ў абласным цэнтры суботнік. Нагодай для застрашваньня магілёўцаў сталася засьмечанасьць прыватнага сэктару.
Як адзначаюць афіцыйныя крыніцы, несанкцыянаваныя сьметнікі кіраўнік гарадзкой вэртыкалі выявіў сам падчас штодзённых агледзінаў Магілёва.
Для навядзеньня парадку Станіслаў Барадаўка даў кіраўнікам раённых адміністрацыяў гораду і камунальнікам дзесяць дзён. Калі да 17 верасьня сытуацыя ня зьменіцца будзе абвешчаны агульнагарадзкі суботнік.
Практыка правядзеньня суботнікаў у Магілёве пашыраная. Суботнікі абвяшчаліся ня толькі для навядзеньня парадку, але й для збору сродкаў на набыцьцё для гораду навагодняй елкі, а таксама на будаўніцтва праваслаўнага Спаса-прэабражэнскага храму.