Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: паляваньне на падпісныя лісты


Сяргей Лапуцін
Сяргей Лапуцін
Актывіста «Гавары праўду» Сяргея Лапуціна пратрымалі ў Кастрычніцкім аддзеле міліцыі Магілёва больш за тры гадзіны. На яго складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня й канфіскацыі друкаванай прадукцыі. Яны будуць накіраваныя ў суд.

«Мяне спынілі супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі перахопам, каб спраўдзіць дакумэнты. Я ехаў у бок прадпрыемства „Хімвалакно“. Убачылі пару газэт. Аднак іх цікавілі, як я потым зразумеў, не газэты. Яны меркавалі, што я ехаў аддаваць сабраныя раней подпісы дэпутату аблсавету, кіраўніку „Хімвалакна“ Пузевічу за неадкладнае вырашэньне розных сацыяльных праблемаў. Акурат сёньня мы іх зьбіраліся аддаваць. Яны ў мяне дапытваліся, ці ёсьць падпісныя лісты альбо звароты да дэпутатаў. Ну, а газэты далі падставу для затрыманьня. Цяпер на мяне склалі пратакол за распаўсюджваньне сродкаў масавай інфармацыі. Будуць выклікаць у суд. Канфіскавалі некалькі соцень асобнікаў газэты „Электрычка“. Буду чакаць позвы ў суд. Ён павінен пастанавіць, што са мной рабіць», паведаміў «Свабодзе» адразу пасьля вызваленьня Сяргей Лапуцін.

Актывіста затрымалі каля адзінаццатай гадзіны дня. Міліцыянты амаль гадзіну адмаўляліся тлумачыць, чым выкліканае затрыманьне. Потым правялі агляд машыны. Там выявілі газэты.

Пакуль Лапуцін быў пад вартай, каля будынка Кастрычніцкага аддзелу міліцыі знаходзіліся актывісты «Гавары праўду». Яны дамагліся, каб панятым падчас ператрусу машыны быў актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Сяргей Фамін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG