Актывістаў БХД затрымалі й адабралі ў іх падпісныя лісты

Маладыя людзі зьбіралі ля Чырвонага касцёлу подпісы за перадачу кляштару бэрнардынцаў каталікам.

У пастарунак міліцыі Маскоўскага раёну Менску трапілі Павал Севярынец, Сяргей Васільеў і Яўген Корсак. Міліцыянты ўзялі ў іх адбіткі пальцаў, зьнялі іх на відэа й адабралі падпісныя лісты.

Пасьля гэтага ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколу.