127 польскіх матацыклістаў у межах прабегу «Катынскі шлях» па тэрыторыях Літвы, Беларусі, Украіны й Расеі наведалі ўрочышча Курапаты. Разам з байкерамі і прадстаўнікамі польскага пасольства Курапаты наведаў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Валер Варанецкі.