Сёлета ў Беларусі зафіксавана больш за 10 выпадкаў вандалізму на могілках. Так, у красавіку невядомыя вандалы звалілі пяць крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты. У траўні на каталіцкіх могілках між вёскамі Лыскава і Барысікі на Пружаншчыне было разрабавана даўняе пахаваньне знакамітага генэрала Станіслава Быхаўца. 7-га ліпеня на старых могілках у Камянцы пашкоджана больш за 10 надмагільных помнікаў, разьбітыя вокны ў каталіцкай капліцы. Таксама ў ліпені ў Салігорскім раёне былі затрыманыя хуліганы, якія вырывалі крыжы і разьбівалі помнікі на могілках у прыгараднай вёсцы Чыжэвічы…
Над сытуацыяй разважае старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.
Астаповіч: "Я заўсёды казаў, што вандалізм — гэта паказчык узроўню грамадзтва, нявыхаванасьці людзей. Гэта адлюстроўвае і сытуацыя ў Берасьці. Я ўпэўнены, што знойдуцца тыя, хто захоча гэты выпадак вандалізму трактаваць як антыкаталіцкі ці антыпольскі ўчынак…
Разумееце, тое ж самае здараецца і на праваслаўных могілках, і на габрэйскіх таксама. Дзе заўгодна могуць цяпер разьбіць помнікі — ніводзін пагост ад такога не застрахаваны.
Я нават магу патлумачыць, чаму часьцей псуюць помнікі і крыжы на каталіцкіх могілках альбо ў Курапатах. Таму што любому (прабачце мяне) прыдурку, у якога прусакі ў галаве, больш "прыемна" спаскудзіць тое, што больш прыгожа і эстэтычна выглядае.
Я цудоўна ведаю берасьцейскія каталіцкія могілкі і памятаю тамтэйшыя прыгожыя помнікі. Канечне, нейкай распусьце нецікава валіць мэталічныя змацаваныя электразваркай крыжы. Затое прыгожае надмагільле разьбіць яны лічаць за шчасьце. Чым больш прыгожага зьнішчаць, тым большае ў іх задавальненьне. Гэта натура такая.
Я проста выдатна ведаю, што калі міліцыя не затрымала вандалаў па гарачых сьлядах, то пазьней гэта зрабіць практычна немагчыма. Міліцыя мае той жа адбітак недасканаласьці. Іншы раз вандалізм на могілках міліцыянты ня лічаць нечым сур'ёзным.