Берасьце: вандалізм на каталіцкіх могілках

Вандалы разбурылі 74 надмагільныя пліты на каталіцкіх могілках, што на вуліцы Пушкінскай у Берасьці.

Разбураны і разьбітыя мэталічныя і гранітныя помнікі.

Могілкі зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю.

Актывісты Саюзу палякаў на Беларусі, а таксама генэральны консул Польшчы Ганна Наваковска накіравалі заяву ў праваахоўныя органы. Распачата сьледзтва.

Рэпартаж і фота – пазьней на нашым сайце.